Вайскова-паветраныя сілы Азэрбайджану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вайскова-паветраныя сілы Азэрбайджану
Azərbaycan hərbi hava qüvvələri

Эмблема ВПС Азэрбайджану
Гады існаваньня з 1992 году — цяпер
Краіна Сьцяг Азэрбайджану Азэрбайджан
Уваходзіць у Міністэрства Абароны Азэрбайджану
Тып від вайсковых сілаў
Колеры (Апазнавальны знак ВПС Азэрбайджану)

Вайскова-паветраныя сілы Азэрбайджану (па-азэрбайджанску: Azərbaycan hərbi hava qüvvələri) — від узброеных сілаў Азэрбайджану.

Па стане на 2006 год колькасьць ВПС Азэрбайджану складала 7900 вайскоўцаў[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасная гісторыя ВПС Азэрбайджану пачалася 8 красавіка 1992 году, калі азэрбайджанскі лётчык старэйшы лейтэнант Вагіф Курбанаў, які служыў на авіяцыйнай базе Сіталчай, дзе грунтаваўся 80-й асобны штурмавы авіяполк, сагнаў самалёт Су-25 і пасадзіў яго на грамадзянскім аэрадроме ў месьце Еўлах. У далейшым колькасьць баявых самалётаў пастаянна расла. Павялічылася таксама колькасьць пілётаў і палепшыўся ўзровень іх баявой падрыхтоўкі. Так, у 1995 годзе ў ВПС было ўсяго некалькі лётчыкаў, цяпер у шэрагах узброеных сіл Азэрбайджану налічваецца некалькі сотняў добра навучаных пілётаў. Большасьць пілотаў ВПС Азэрбайджану праходзілі курсы і стажыроўкі ў Турэччыне, Нямеччыне, ЗША і іншых краінах.[Крыніца?]

Якасьць баявых самалётаў таксама палепшылася — на месца старых мадэляў закупляюцца новыя, у асноўным ва Ўкраіне і Расеі. Вялікая ўвага надаецца сацыяльнай забясьпечанасьці афіцэраў ВПС.

Зь нядаўніх часоў войскі супрацьпаветранай абароны далучаны да ВПС Азэрбайджану. У страі застаюцца зэнітна-ракетныя комплексы С-75 і С-125 клясы «зямля-паветра», ваенныя зэнітна-ракетныя комплексы «Круг» і «Аса». Разам з радарных станцыяў СПА краіны здольна адсочваць ня толькі ўласную паветраную прастору, але і дзяржаваў у памежнай паласе.[Крыніца?]

Пункты базаваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя ваенна-паветраныя базы Азэрбайджану
Месцазнаходжаньне Каардынаты Найменьне авіябазы ВПП (даўжыня, пакрыцьцё) Тэхнічнае аснашчэньне
Кюрдамір 40°16′25″ пн. ш. 48°09′49″ у. д. / 40.27361° пн. ш. 48.16361° у. д. / 40.27361; 48.16361 АБ Кюрдамір 2500 м, бетон
Гянджа 40°44′18″ пн. ш. 46°19′02″ у. д. / 40.73833° пн. ш. 46.31722° у. д. / 40.73833; 46.31722 АБ Гянджа ?
Баку 40°24′28″ пн. ш. 50°11′49″ у. д. / 40.40778° пн. ш. 50.19694° у. д. / 40.40778; 50.19694 АБ Кала 3000 м, бэтон
3000 м, грунт
Шамкір 40°53′24″ пн. ш. 45°57′45″ у. д. / 40.89° пн. ш. 45.9625° у. д. / 40.89; 45.9625 АБ Даляр 2500 м, бэтон
Сумгаіт 40°35′27″ пн. ш. 49°33′15″ у. д. / 40.59083° пн. ш. 49.55417° у. д. / 40.59083; 49.55417 АБ Помпавы 2500 м, бэтон
Ленкарань 38°45′06″ пн. ш. 48°48′39″ у. д. / 38.75167° пн. ш. 48.81083° у. д. / 38.75167; 48.81083 Аэрапорт Ленкаран 3200 м, бэтон (часткова разабраная)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]