Вайсковыя годнасьці Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вайсковыя годнасьці Беларусі ўведзеныя законам № 1914-XII «Пра вайсковы абавязак і вайсковую службу» 5 лістапада 1992 року[1]

У Беларусі ўсталяваныя два віды вайсковых годнасьцяў — вайсковыя і карабельныя (прысвойваюцца вайскоўцам рачных падразьдзелаў Памежнае службы).

Перад годнасьцю вайскоўца, які праходзіць службу ў ґвардзейскай вайсковай частцы, дадаецца слова «ґвардыі», напрыклад «ґвардыі сяржант». Вайсковая годнасьць афіцэра, якая мае вайскова-ўліковую адмысловасьць і вышэйшую адукацыю юрыдычнага або мэдычнага (вэтэрынарнага) профілю, дадаецца адпаведна словамі «юстыцыі» або «мэдычнае службы», напрыклад «лейтэнант юстыцыі», «маёр мэдычнае службы». Вайсковая годнасьць рэзэрвіста дадаецца словам «рэзэрву», напрыклад «яфрэйтар рэзэрву». Вайсковая годнасьць грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе або адстаўцы, дадаецца адпаведна словамі «запасу» або «у адстаўцы».

Званьні (годнасьці)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Званьні Беларускага войска дзеляцца на:

  • генэралы
  • ахвіцэры (афіцэры)
    • старэйшы ахвіцэрскі стан (старшы афіцэрскі састаў)
    • ніжэйшы ахвіцэрскі стан (малодшы афіцэрскі састаў)
  • прапаршчыкі
  • старшыны
  • сяржанты
  • салдаты

Ґенэралы й афіцэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Генэралы і ахвіцэры маюць наступныя званьні (годнасьці):

Катэґорыі Ґенэралы Старшыя афіцэры Малодшыя афіцэры
Код НАТО OF-8 OF-7 OF-6 OF-5 OF-4 OF-3 OF-2 OF-1
Сухапутныя войскі
Ґенэрал-палкоўнік Ґенэрал-лейтэнант Ґенэрал-маёр Палкоўнік Падпалкоўнік Маёр Капітан Старшы лейтэнант Лейтэнант Малодшы лейтэнант
ВПС

Прапаршчыкі, старшыны, сяржанты і салдаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прапаршчыкі, старшыны, сяржанты і салдаты маюць наступныя званьні (годнасьці):

Катэґорыі Прапаршчыкі Падафіцэры Жаўнеры
Код НАТО OF-9 OF-8 OF-7 OF-6 OF-5 OF-4 OF-3 OF-2 OF-1
няма
Старшы прапаршчык Прапаршчык Старшына Старшы сяржант Сяржант Малодшы сяржант Яфрэйтар Шараговец

Лад наданьня вайсковых годнасьцяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вайсковыя годнасьці ў адпаведнасьці з артыкулам 55 названага закону надаюцца: ад палкоўніка (капітана 1-га ранґу) і вышэйшых афіцэраў — прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусі; да падпалкоўніка (капітана 2-га ранґу) улучна — службовымі асобамі ў адпаведнасьці зь іх кампэтэнцыяю.

Лад наданьня першае вайсковае годнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вайсковае званьне5 радавы («шараговец») надаецца:

  • грамадзяніну, што ня мае вайсковае годнасьці і заклічаны на тэрміновую вайсковую службу, — пры залічэньні ў сьпісы асабовага складу вайсковае часткі;
  • грамадзяніну, што ня мае вайсковае годнасьці і прыняты для навучаньня ў вайсковай навучальнай установе, — пры залічэньні ў сьпісы курсантаў;
  • грамадзяніну жаночае плоці, што ня месьціцца ў запасе і паступіў на вайсковую службу па кантракце, — пры залічэньні ў сьпісы асабовага складу вайсковае часткі.

Першая вайсковая годнасьць сяржанцкага складу «малодшы сяржант» надаецца:

  • жаўнерам тэрміновае вайсковае службы, якія прайшлі навучаньне ў навучальных цэнтрах па праґрамах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і здалі ўсталяваныя праґрамаю навучаньня іспыты, — пры прызначэньні на пасады, для якіх штатамі прадугледжаныя вайсковыя годнасьці сяржантаў;
  • жаўнерам тэрміновае вайсковае службы, а таксама тым, якія праходзяць вайсковую службу па кантракце і прызначаныя на пасады, для якіх штатамі прадугледжаныя вайсковыя годнасьці сяржантаў або больш высокія вайсоквыя годнасьці, якія пасьпяхова выконваюць абавязкі па гэтых пасадах і ўзорна захоўваюць вайсковую дысцыпліну, — пасьля выслугі ўсталяванага тэрміну вайсковае службы ў вайсковай годнасьці шарагоўца;
  • жаўнерам, якія прайшлі навучаньне па праґрамах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў на вайсковых катэдрах або факультэтах установаў вышэйшае або сярэдняе адмысловае адукацыі і здалі ўсталяваныя праґрамаю падрыхтоўкі іспыты, — пры прызначэньні на пасады, для якіх штатамі прадугледжаныя вайсковыя годнасьці сяржантаў або больш высокія вайсковыя годнасьці (без уліку выслугі ўсталяванага тэрміну вайсковае службы ў вайсковай годнасьці шарагоўца).

Наданьне чарговае вайсковае годнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чарговая вайсковая годнасьць надаецца вайсковаслужбоўцу пасьля сканчэньня ўсталяванага тэрміну выслугі ў папярэдняй вайсковай годнасьці, калі ён займае пасаду, для якой штатам прадугледжаная вайсковая годнасьць, роўная або больш высокая, ніж тае, якае прысвойваецца.

Для вайсковаслужбоўцаў складу «жаўнеры й сяржанты» ўсталёўваюцца наступныя тэрміны выслугі ў вайсковых годнасьцях:

шараговец — тры месяцы;

малодшы сяржант — тры месяцы;

сяржант — тры месяцы;

старшы сяржант — тры месяцы;

старшына — не ўсталёўваецца.

Вайсковаслужбоўцам, што маюць вайсковую годнасьць «сяржант», «старшы сяржант», чарговая вайсковая годнасьць на адну прыступку вышэй прадугледжанага па займаемай штатнай пасадзе можа быць прысвоеная ў ладзе заахвочваньня.

Вайсковая годнасьць «яфрэйтар» можа быць прысвоеная шарагоўцу, які прызначаны на пасаду, для якой штатам прадугледжаная вайсковая годнасьць «яфрэйтар», а таксама ў ладзе заахвочваньня.

Вайсковаслужбоўцы могуць быць пазбаўленыя вайсковае годнасьці па выраке суда або Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусі.

Грамадзяне, што былі пазбаўленыя вайсковае годнасьці па выраке суда, пасьля зьняцьця або касаваньня суднасьці могуць быць адноўленыя ў ранейшай вайсковай годнасьці службовымі асобамі, што маюць правы прысвойваць гэтую вайсковую годнасьць, у адпаведнасьці з заканадаўствам. Грамадзяне, што былі пазбаўленыя вайсковае годнасьці па рашэньні Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі, могуць быць адноўленыя ў ранейшай вайсковай годнасьці Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусі.

Гістарычныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На існаваньне сучаснае сыстэмы вайсковых годнасьцяў ва Ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусі сур’ёзны ўплыў аказалі традыцыі Савецкга войска. Аднак трэба зазначыць Расейскае войска зазнала вялікі ўплыў з боку Літвы. Напрыклад наступныя званьні зь Літвы перайшлі ў Расею:

  • ваявода
  • палкоўнік
  • падпалкоўнік
  • паручнік
  • падпаручнік
  • шляхта.

У пэрыяд існаваньня ўласнае беларускае дзяржаўнасьці ў Вялікага Княства Літоўскага мела сваю асобную сукупнасьць званьняў:

  • Вялікі князь
  • Гетман земскі (гетман дворны)
  • Гетман польны
  • ваявода
  • палкоўнік
  • капітан
  • паручнік
  • харужы
  • сотнік
  • дзясятнік
  • ваяка (воін, баяр)

Напрыклад, званьню «малодшы лейтэнант» адпавядала званьне «харунжы», званьню «лейтэнант» адпавядала званьне «падпаручнік», званьню «старшы лейтэнант» адпавядала званьне «паручнік», званьню «капітан» у коньніцы Літвы адпавядала годнасьць «ротмістар».

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чаропка Станіслаў. Станаўленне сістэмы знакаў адрознення ў арміі ВКЛ // Актуальные проблемы в изучении и преподавании общественно-гуманитарных дисциплин: сб. статей. — Витебск, 2012.