Вайсковы пераварот у Летуве (1926)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вайсковы пераварот у Летуве (па-летувіску: 1926-ųjų perversmas) — вайсковы пераварот у Летуве, які прывёў да зьмены дэмакратычна абранага ўраду да кансэрватыўнай аўтарытарнай улады на чале з Антанасам Сьмятонам. Пераварот адбыўся 17 сьнежня 1926 году і быў у значнай ступені арганізаваны вайскоўцамі. Роля Сьмятоны застаецца пад пытаньнем. Пераварот зьдзейсьніў Саюз летувіскіх нацыяналістаў, найбольш кансэрватыўнай партыі на той час[1]. Да 1926 Саюз летувіскіх нацыяналістаў быў малавядомай нацыяналістычнай партыяй. У 1926 годзе ў яго складзе было каля 2000 чалавек і ён атрымаў толькі тры месцы ў парлямэнце на парлямэнцкіх выбарах[2].

Антанас Сьмятона

Летувіская хрысьціянска-дэмакратычная партыя, найбуйнейшая партыя ў Сэйме ў той час супрацоўнічала з вайскоўцамі і надала канстытуцыйную легітымнасьць перавароту, але не атрымала пасадаў ў новым урадзе і расьпусьцілася ў траўні 1927 году. Пасьля гэтага вайскоўцы атрымалі ўладу над грамадзянскім урадам, і ён перастаў граць вызначальную ролю ў палітычным жыцьці. Сьмятона і яго партыя заставаліся ва ўладзе да 1940 году, калі Летува была акупаваная Савецкім Саюзам.

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя сучаснай Летувы была далучана да Расейскай імпэрыі ў 1795 годзе, разам зь іншымі землямі ВКЛ. Падчас Першай сусьветнай вайны гэтыя землі былі захоленыя Нямеччынай, і абвясьцілі сябе незалежнай дзяржавай 16 лютага 1918 году. Пэрыяд (1918—1920) вядомы ў гістарыяграфіі Летувы як вайна за незалежнасьць. Спачатку затрымлівалася міжнароднае прызнаньне і стварэньне палітычных інстытутаў Летувы. Летувіская армія змагалася з бальшавікамі, войскамі Бэрмонд-Авалава і Польшчай. У кастрычніку 1920 году ў склад Польшчы трапіла Вільня (былую сталіцу ВКЛ) і Віленскі край, на які акрамя Летувы прэтэндавала і Беларусь, бо ў ваколіцах пражывала большасьць беларускамоўнага насельніцтва. Сталіцай Летувы была прызначана Коўна.

Устаноўчы сход Летувы, абраны ў красавіку 1920 году, у жніўні 1922 прыняў Канстытуцыю; выбары ў Першы Сэйм адбыліся ў кастрычніку 1922. Найбольш спрэчным канстытуцыйным пытаньнем была роля прэзыдэнта. У рэшце рэшт, паўнамоцтвы ўрада былі перададзены на карысьць аднапалатнага парлямэнту (Сэйм). Дэпутаты Сейму абіраліся народам на трохгадовы тэрмін. Кожны новы Сэйм абіраў прэзыдэнта, які быў ўпаўнаважаны прызначаць прэм’ер-міністра. Прэм’ер-міністар зацьвярджаў кабінэт міністраў. Прэзыдэнцкі тэрмін быў абмежаваны ня больш за два трохгадовых тэрміна запар[3]. Парлямэнцкая сыстэма выявілася няўстойлівай. У пэрыяд зь лістападу 1918 году па сьнежань 1926 году было сфармавана 11 кабінэтаў міністраў [4].

Асноўнымі палітычнымі ўдзельнікамі перавароту былі актыўныя дзеячы пэрыяду руху за незалежнасьць і ў першыя гады рэспублікі: Антанас Сьмятона быў першым прэзыдэнтам Летувы ў пэрыяд з красавіка 1919 па чэрвень 1920 гг. Пасьля ён адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасьці. Друкаваў палітычную крытыку — праз гэта быў зьняволены на кароткі тэрмін у 1923[5]; Аўгусьцінас Вальдэмарас прадстаўляў Летуву на Берасьцейскіх перамовах у 1918 годзе і пазьней быў прэм’ер-міністрам, міністрам абароны і міністрам замежных спраў. Ён сышоў у адстаўку ў 1920 годзе, працягваў пісаць і публікаваць палітычную крытыку, празь якую таксама быў прысуджаны да кароткага тэрміну зьняволеньня [6]; Казіс Грынюс узначальваў камісію па рэпатрыяцыі пасьля Першай сусьветнай вайны, і быў кіраўніком Шостага Кабінэту міністраў у Першым і Другім складах Сэйму[7]. Мікалас Сьлежавічус быў прэм’ер-міністрам у 1918 і 1919 годзе, займаўся арганізацыяй летувіскіх узброеных сілаў у 1920 годзе, і быў чальцом Другога Сэйму паміж 1922 і 1926 [8].

Выбары ў парлямэнт 1926 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вынікі парлямэнцкіх выбараў у Летуве, 1926[9]
Партыя Колькасьць месцаў
Летувіская хрысьціянска-дэмакратычная партыя (krikdemai) 30
Сялянскі Народны Саюз (liaudininkai) 22
Сацыял-Дэмакратычная партыя Летувы (socdemai) 15
Летувіскі нацыянальны Саюз (tautininkai) 3
Партыя фэрмэраў 2
Партыя нацыянальных меншасьцяў (немцы, габрэі, палякі) 13
Усяго 85

Паміж 8 і 10 траўня 1926 году, былі праведзены чарговыя выбары ў Трэці Сэйм. Упершыню з 1920 году, блёк на чале зь летувіскай Хрысьціянска-дэмакратычнай партыяй, якую моцна падтрымлівала Рымска-каталіцкай царква і духавенства, не атрымаў большасьці месцаў у парлямэнце. Летувіскія грамадзяне былі расчараваныя гэтай партыяй, а яе чальцы былі ўцягнутыя ў некалькіх фінансавых скандалаў: Юозас Пурыцкас, злоўжываючы сваімі дыпляматычнымі паўнамоцтвамі ў Маскве быў уцягнуты ў скандал з какаінам і сахарынам; Элізэюс Драўгеліс і Пятрас Ёсукас былі ўдзельнікамі скандалу, зьвязанага з закупкамі замежных тавараў замест летувіскіх; міністар фінансаў, Вітаўтас Пэтруліс, пералічыў вялікую суму грошай зь дзяржаўнага бюджэту на свой асабісты рахунак[10]. Стратэгіі партыі для барацьбы з эканамічным крызісам ўспрымаліся як неэфэктыўныя[11]. Дадатковая напружанасьць ўзьнікла, калі Канкардат 1925 году ў аднабаковым парадку прызнаў Вільню царкоўнай правінцыяй Польшчы, нягледзячы на ​запыты зь Летувы аб кіраўніцтве Вільняй непасрэдна з Рыму[12]. Папа фактычна прызнаў польскія прэтэнзіі на Вільню, што стала прычынай страты даверу да летувіскіх хрысьціянскіх дэмакратаў[4]. Дыпляматычныя адносіны з Ватыканам былі разарваныя [12], і не палепшыліся, калі ў красавіку 1926 Папа Піюс XI у аднабаковым парадку стварыў і рэарганізаваў летувіскую царкоўную правінцыю без уліку летувіскіх прапаноў і патрабаваньняў[13].

Сялянскі саюз і сацыял-дэмакраты сфармавалі левую кааліцыю ў апазыцыі да хрысьціянскіх дэмакратаў. Але кааліцыя не склала большасьць, і тады ў яе ўвайшлі прадстаўнікі меншасьцяў Летувы: немцы Клайпедзкага краю, палякі, жыды і [1] 7 чэрвеня, Казіс Грынюс быў абраны 3-м Прэзыдэнтам Летвы, а Мікалас Сьлежавічус стаў прэм’ер-міністрам. Абодва былі сябрамі Сялянскага народнага саюзу.

Пераварот[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брашура, якая распаўсюджвалася пасьля перавароту ў Коўне

Позна ўвечары 16 сьнежня, савецкі консул паведаміў Сьлежавічусу аб магчымым перавароце ў наступную ноч, але Сьлежавічус не зьвярнуў увагі на гэта папярэджаньне[14]. Пераварот пачаўся ў ноч на 17 сьнежня 1926 году на 60-годзьдзе Прэзыдэнта Казіса Грынюса, якое сьвяткавалася ў Коўне, з удзелам шматлікіх дзяржаўных урадоўцаў. Уночы войскі занялі цэнтральныя вайсковыя і ўрадавыя ўстановы і арыштавалі некалькі чалавек. Палкоўнік Казіс Шкірпа, які ініцыяваў праграму вайсковай рэформы[15], паспрабаваў аб’яднаць войскі супраць перавароту, але неўзабаве быў арыштаваны[16]. Сэйм быў разагнаны і прэзыдэнт Грынюс быў зьмешчаны пад хатні арышт. Палкоўнік Павілас Плехавічус быў вызвалены зь вязьніцы (ён адбываў 20-дзённы тэрмін пасьля бойкі зь іншым афіцэрам) і быў абвешчаны дыктатарам Летувы[11]. У той жа дзень, палкоўнік Плехавічус прапанаваў Сьмятоне стаць новым прэзыдэнтам і нармалізаваць сытуацыю. Вайскоўцы імкнуліся стварыць уражаньне, што пераварот быў выключна іх ініцыятывай, што Сьмятона ня ўдзельнічаў у ім, і што ён далучыўся толькі ў адказ на запрашэньне, каб служыць у якасьці «выратавальніка нацыі»[11]. Прэм’ер-міністар Сьлежавічус падаў у адстаўку, і прэзыдэнт Грынюс прызначыў Аўгусцінаса Вальдемараса ў якасьці новага прэм’ер-міністра.

Казіс Грынюс

Сьмятона і Вальдэмарас, як прадстаўнікі Нацыянальнага Саюзу Летувы, запрасілі хрысьціянскіх дэмакратаў далучыцца да іх у фармаваньні новага ўраду. Тыя пагадзіліся неахвотна. Хрысьціянскія дэмакраты лічылі, што яны маглі б лёгка перамагчы ў пазачарговых выбарах у Сэйм, прыйсьці да ўлады канстытуцыйным шляхам і ня мець наўпроставай сувязі зь пераваротам[17]. У адпаведнасьці з гэтай стратэгіяй, яны дазволілі сябрам Нацыянальнага саюзу Летувы заняць важная пасты ва Ўрадзе.

На 19 сьнежня 42 дэлегаты сэйму сустрэліся (без сацыял-дэмакратаў і сялянскага народнага саюзу) і абралі Аляксандраса Стульгінскіса новым сьпікерам Сэйму. На працягу некалькіх гадзін, перш чым Сьмятона быў абраны прэзыдэнтам, Стульгінскіс быў фармальным кіраўніком дзяржавы (38 дэпутатаў прагаласавалі за, двое супраць, і двое ўстрымаліся)[17]. Сэйм вынес вотум даверу новаму кабінэту міністраў, створанаму Вальдемарасам , Канстытуцыйныя фармальнасьці былі выкананыя [12] Былі замацаваныя і іншыя галоўныя ролі: Антанас Меркіс стаў на чале міністэрства абароны, а Ігнас Мустэйкіс на чале міністэрства ўнутраных спраў [17].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Vardys, Vytas Stanley; Judith B. Sedaitis (1997). Lithuania: The Rebel Nation. Westview Series on the Post-Soviet Republics. WestviewPress. pp. 34–36. ISBN 0-8133-1839-4.
  2. ^ Kamuntavičius, Rūstis; Vaida Kamuntavičienė, Remigijus Civinskas, Kastytis Antanaitis (2001). Lietuvos istorija 11–12 klasėms (in Lithuanian). Vilnius: Vaga. p. 385. ISBN 5-415-01502-7.
  3. ^ Laučka, Juozas B. (Fall 1986). "The Structure And Operation Of Lithuania's Parliamentary Democracy 1920–1939". Lituanus 32 (3). ISSN 0024-5089. Retrieved 2008-03-04.
  4. ^ а б Crampton, R. J. (1994). Eastern Europe in the Twentieth Century. Routledge. p. 102. ISBN 0-415-05346-3. Retrieved 19 June 2010.
  5. ^ "Antanas Smetona". Institution of the President of the Republic of Lithuania. Archived from the original on 30 March 2008. Retrieved 2008-03-09.
  6. ^ Vaičikonis, Kristina (Fall 1984). "Augustinas Voldemaras". Lituanus 30 (3). ISSN 0024-5089. Retrieved 2008-03-10.
  7. ^ "Kazys Grinius". Institution of the President of the Republic of Lithuania. Archived from the original on 30 March 2008. Retrieved 2008-03-09.
  8. ^ "Mykolas Sleževičius" (in Lithuanian). Seimas of the Republic of Lithuania. Retrieved 2008-03-09.
  9. ^  Eidintas, Alfonsas Lietuvos Respublikos prezidentai. — Vilnius: Šviesa, 1991. — P. 104. — ISBN 5-430-01059-6
  10. ^ Eidintas, Alfonsas (1991). Lietuvos Respublikos prezidentai (in Lithuanian). Vilnius: Šviesa. pp. 87–95. ISBN 5-430-01059-6.
  11. ^ а б в Kulikauskas, Gediminas (2002). "1926 m. valstybės perversmas". Gimtoji istorija. Nuo 7 iki 12 klasės (in Lithuanian). Vilnius: Elektroninės leidybos namai. ISBN 9986-9216-9-4. Archived from the original on 26 February 2008. Retrieved 2008-02-23.
  12. ^ а б в Gerutis, Albertas (1984). "Independent Lithuania". In Ed. Albertas Gerutis. Lithuania: 700 Years. translated by Algirdas Budreckis (6th ed.). New York: Manyland Books. pp. 216–221. ISBN 0-87141-028-1. LCC 75-80057
  13. ^ Eidintas, Alfonsas (1991). Lietuvos Respublikos prezidentai (in Lithuanian). Vilnius: Šviesa. pp. 50–51. ISBN 5-430-01059-6.
  14. ^ Žalys, Vytautas (2006). Lietuvos diplomatijos istorija (1925-1940). T-1. Vilnius: Versus aureus. p. 210. ISBN 9955-699-50-7.
  15. ^ Gerutis, Albertas (1984). "Independent Lithuania". In Ed. Albertas Gerutis. Lithuania: 700 Years. translated by Algirdas Budreckis (6th ed.). New York: Manyland Books. pp. 216–221. ISBN 0-87141-028-1. LCC 75-80057.
  16. ^ Kamuntavičius, Rūstis; Vaida Kamuntavičienė, Remigijus Civinskas, Kastytis Antanaitis (2001). Lietuvos istorija 11–12 klasėms (in Lithuanian). Vilnius: Vaga. pp. 376–379. ISBN 5-415-01502-7.
  17. ^ а б в Eidintas, Alfonsas; Vytautas Žalys; Alfred Erich Senn (September 1999). Ed. Edvardas Tuskenis, ed. Lithuania in European Politics: The Years of the First Republic, 1918–1940 (Paperback ed.). New York: St. Martin's Press. pp. 53–58. ISBN 0-312-22458-3.