Валапас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валапас
Валапас
Лацінская назва Boötes
 · у родным склоне Boötis
 · скарот Boo
Простае ўзьняцьцё 15г
Схіленьне +30°
Квадрант NQ3
Плошча 907 кв. гр. (13-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 59
Зорак з плянэтамі 9
Зорак ярчэй за 3.00m 3
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 3
Найярчэйшая зорка Арктур (α Boo) (−0,04m)
Найбліжэйшая зорка Вольф 498
(17,71 сьв. г., 5,43 пк)
Мэтэорныя патокі
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −50°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу чэрвеня.

Валапа́ (па-лацінску: Boötes, Boo) — сузор’е з паўночнай частцы зорнага неба, якое разьмясьцілася на плошчы 907 кв. градусаў (13-е паводле плошчы) між схіленьнямі 0°—60° і простым узьняцьцём 13—16 гадзін. Лацінская назва сузор’я паходзіць ад грэцкай Βοώτης і літаральна азначае «пастух валоў».

Сузор’е Валапас было адным з 48 сузор’яў, пералічаных Пталемэем у II стагодзьдзі. Сёньня яно зьяўляецца адным з 88 сучасных сузор’яў паводле вызначэньняў IAU. У ім месьціцца чацьвертая паводле яскравасьці зоркаАрктур. Акрамя яе ў сузор’і знаходзіцца яшчэ шмат яскравых зорак: 8 больш як чацьвертай зорнай велічыні і 21 больш як пятай — 29 зорак, даступныя для назіраньня няўзброеным вокам.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Валапассховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 15г 00х 00с, +30° 00′ 00″