Валерыюс Кордус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валерыюс Кордус
Valerius Cordus
Дата нараджэньня 18 лютага 1515[1]
Месца нараджэньня Касэль
Дата сьмерці 25 верасьня 1544[1] (29 гадоў)
Месца сьмерці Рым
Прычына сьмерці малярыя
Месца пахаваньня
Месца вучобы Марбурскі ўнівэрсытэт
Занятак батанік, хімік, лекар, фармаколяг, фармацэўт, прафэсар унівэрсытэту, псыхоляг, энтамоляг, іхтыёляг
Навуковая сфэра батаніка, фармацэўтыка
Месца працы Вітэнбэрскі ўнівэрсытэт
Вядомы як адкрывальнік арганаў размнажэньня ў папаратнікаў, наватар у мэтадах назіраньня й вывучэньні органаў расьлінаў
Бацька Euricius Cordus[d]

Вале́рыюс Ко́рдус (па-лацінску: Valérius Córdus; 18 лютага 1515[3]25 верасьня 1544, Рым) — нямецкі батанік і фармацэўт.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Касэлі. Навучаўся сьпярша ў свайго бацькі, затым у Марбурскім унівэрсытэце, які закончыў у 1531 годзе (то бок ва ўзросьце 16 гадоў). У наступныя гады працаваў у Ляйпцыгу ў аптэцы свайго дзядзькі, адначасова наведваючы заняткі ў мясцовым унівэрсытэце. З 1539 году выкладаў ва ўнівэрсытэце Вітэнбэргу; матэрыялы лекцыяў Кордуса па батаніцы былі выданыя ўжо пасьля ягонае сьмерці, у 1549 годзе пад назвай «Заўвагі да Дыяскарыда» (па-лацінску: «Valerii Cordi Simesusii annotationes in Pedacii Dioscoridis Anazarbei de medica materia…»), паколькі Кордус, як і ўсе батанікі ягонага часу, асноўваліся на працы Дыяскарыда «Пра лекавыя рэчывы».

У 1540 годзе Кордус адкрыў і апісаў рэвалюцыйную тэхналёгію атрыманьня этэру зь сернае кісьлі й этылавага сьпірту.

У 1542 годзе Кордус прадставіў мескай радзе Нюрнбэргу сваю асноўную працу па фармакалёгіі (па-лацінску: «Valerii Cordi dispensatorium, sive pharmacorum conficiendorum ratio»), за якую атрымаў сто залатых манэтаў; гэтая праца была выдадзеная Нюрнбэрскім муніцыпалітэтам у 1546 годзе і шматразова перавыдавалася.

Іншая асноўная праца Кордуса, усеабдымны даведнік па расьлінах Італіі й Нямеччыны «Гісторыя расьлінаў» (па-лацінску: «Historia Plantarum»), была прадстаўленая ім у 1544 годзе ў Вітэнбэрскі ўнівэрсытэт — за яго Кордус атрымаў ступень доктара мэдыцыны. Неўзабаве пасьля гэтага Кордус памёр ад малярыі ў часе аднае з сваіх шматлікіх паездак Эўропай. Шмат якія ягоныя працы былі апублікаваныя пасьмяротна Конрадам Геснэрам.

Валерыюс Кордус загадзя паслаў далейшым спробам клясыфікацыі расьлінаў карысныя новаўвядзеньні ў мэтадзе назіраньня й вывучэньня органаў расьлінаў, адкрыў органы размнажэньня ў папаратнікаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ http://www.inschriften.net/santa-maria-dell-anima/inschrift/nr/dio003-0102.html#content
  3. ^ Паводле зьвестак IPNI, нарадзіўся ў 1514 годзе.