Валеры Іваноў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Іваноў.
Валеры Іваноў
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
8 ліпеня 2021 — 16 жніўня 2022
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Раман Галоўчанка
Папярэднік: Віктар Шэйман
Наступнік: Юры Назараў
Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
25 ліпеня 2013 — 8 ліпеня 2021
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
28 сьнежня 2010 — люты 2012
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 27 ліпеня 1955(1955-07-27) (68 гадоў)
Адукацыя:
Узнагароды:
мэдаль «За працоўную адзнаку» ордэн Пашаны юбілейны мэдаль „90 гадоў Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусі“

Вале́ры Мікала́евіч Івано́ў (нарадзіўся ў 1955 годзе, в. Папехінка Клімавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці) — беларускі дзяржаўны дзяяч, намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі (2010—2012), намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, кіраўнік справамі прэзыдэнта Беларусі (2021—2022).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1973 годзе скончыў Клімавіцкі саўгас-тэхнікум.

Працаваў галоўным заатэхнікам, старшынём калгасу «Кастрычнік», старшынём калгасаў імя Дзімітрава Круглянскага раёну, «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці.

У 1983 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1992 — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, у 2006 — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі.

19871997 — першы намесьнік старшыні Круглянскага райвыканкаму. 20022004 — старшыня Кіраўскага, 20042008 — Шклоўскага райвыканкамаў.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў 2 і 3 скліканьняў, намесьнік старшыні ПП НС РБ 4 скліканьня (20082010).

25 траўня 2010 — 28 сьнежня 2010 — першы намесьнік старшыні Менскага аблвыканкаму.

28 сьнежня 2010[1] да лютага 2012 году — намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі, курыраваў пытаньні сельскай гаспадаркі[2]. 28 лютага прызначаны дырэктарам Закрытага акцыянэрнага таварыства «Беларуская калійная кампанія»[3].

У кастрычніку 2012 году абраны сябрам Савету Рэспублікі 5 скліканьня ад Магілёўскай вобласьці.

Са сьнежня 2013 году да ліпеня 2021 году зьяўляўся старшынёй праўленьня Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.

8 ліпеня 2021 году прызначаны кіраўніком справамі прэзыдэнта Беларусі[4]. 18 жніўня 2022 году зьняты з пасады па асабістаму жаданьню ў сувязі са станам здароўя[5].

У сакавіку 2022 году Валеры Іваноў патрапіў пад санкцыі Канады[6].

Жанаты, мае двох дзяцей.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, мэдалём «За працоўныя адзнакі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі й Расеі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]