Валеры Холад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валеры Холад
Валеры Міхайлавіч Холад
Дата нараджэньня 8 лютага 1937(1937-02-08) (87 гадоў)
Месца нараджэньня Віцебск, Беларуская ССР, СССР
Месца вучобы Віцебскі вэтэрынарны інстытут (1959)
Занятак біёляг
Навуковая сфэра Вэтэрынарыя
Месца працы Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны
Навуковая ступень доктар біялягічных навук[d]

Валеры Міхайлавіч Холад (8 лютага 1937, Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне вэтэрынарыі. Доктар біялягічных навук (1974). Прафэсар (1977).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Віцебскі вэтэрынарны інстытут (1959). Працаваў вэтэрынарным урачом у Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласьці, з 1960 г. працуе ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны, асыстэнт, дацэнт, з 1966 г. загадчык катэдры хіміі.

Дасьледуе праблемы клінічнай біяхіміі сельскагаспадарчых жывёл. Аўтар больш як 120 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі «Бялкі сывараткі крыві ў клінічнай і экспэрымэнтальнай вэтэрынарыі», «Даведніку па вэтэрынарнай біяхіміі», атрымаў 2 аўтарскія пасьведчаньні на вынаходніцтвы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Холад Валеры Міхайлавіч // Беларуская энцыкляпэдыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 17. — С. 44.