Валер Шчукін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валеры Шчукін
Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь
1995 — 2000
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 сакавіка 1942(1942-03-22)
Памёр: 10 кастрычніка 2020(2020-10-10) (78 гадоў)
Партыя: Партыя камуністаў беларуская
Адукацыя:

Вале́р Аляксе́евіч Шчу́кін (па-расейску: Валерий Алексеевич Шчукин; 22 сакавіка 1942, Уладзівасток, СССР10 кастрычніка 2020, Менск) − беларускі палітык, праваабаронца, журналіст. Дэпутат Вярхоўнага Савету XIII скліканьня, былы савецкі марскі афіцэр. Актыўна выступае супраць палітыкі кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, шматразова быў арыштаваны і караны штрафамі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 22 сакавіка 1942 року ва Ўладзівастоку (цяпер у Прыморскім краі Расейскай Фэдэрацыі). У 1951 року сям’я вярнулася ў БССР, у Талачынскі раён, на радзіму маці. Скончыў беларускую пачатковую школу, пасьля бацькі перавялі яго ў расейскую школу ў Менску.

З 15 гадоў працаваў сьлесарам на менскім заводзе буддэталяў. Служыў у войску, у 1966 року скончыў Ленінградзкую вышэйшую вайскова-марскую інжынэрную вучэльню(ru) па вайсковай спэцыяльнасьці «карабельны інжынэр-мэханік» і цывільнай — «эксплюатацыя парасілавых установак». Цягам 27 гадоў служыў афіцэрам ВМФ СССР, капітан другога рангу ў адстаўцы. Пасьля выхаду ў рэзэрв працаваў у 1987—1995 машыністам крана-трубапракладніка.

У 1996—2003 жыў у Полацку.

Памёр 10 кастрычніка 2020 року ў Менску.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1995 быў абраны ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь XIII скліканьня. Выконваў функцыі сакратара камісіі нацыянальнай бясьпекі, абароны і барацьбы са злачыннасьцю. У часе канстытуцыйнага крызісу 1996 року выказваўся супраць прапаноўваных Лукашэнкам зьменаў, падтрымаў ягоны імпічмэнт, удзельнічаў у спробах вярнуць Віктара Ганчара ў кабінэт старшыні ЦВК. У 1998 быў выключаны з кампартыі. Сябра «Беларускага Хэльсынскага камітэту», «Беларускай асацыяцыі журналістаў».

За палітычную дзейнасьць неаднакроць затрымліваўся міліцыяй[1][2][3], быў караны штрафамі[4][5][6] й арыштамі[7][8][9] за ўдзел у апазыцыйных акцыях.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька — расеец, маці — беларуска[10].

Валер Шчукін жанаты, меў двох дзяцей і сямёра ўнукаў. Праваслаўны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Праваабаронца Валер Шчукін затрыманы ў Воршы Віцебская вясна Праверана 27 траўня 2014 г.
  2. ^ Валер Шчукін: «Чатыры разы на сутках — замнога для чалавека ва ўзросце» Праваабаронцы. Камітэт «Салідарнасьць» (23 ліпеня 2011). Праверана 27 траўня 2014 г.
  3. ^ Валер Шчукін сёньня чакае судовага выраку Грамадзтва. Радыё «Свабода» (8 чэрвеня 2007). Праверана 27 траўня 2014 г.
  4. ^ admin. (30 сакавіка 2012) Валер Шчукін аштрафаваны на 1 мільён 190 тысяч рублёў За правы чалавека Праверана 27 траўня 2014 г.
  5. ^ Радыё «Свабода». (12 чэрвеня 2007) Валер Шчукін: «Я ў прынцыпе не раблю кепскіх учынкаў!». Беларуская асацыяцыя журналістаўПраверана 27 траўня 2014 г.
  6. ^ Валеры Шчукін аштрафаваны на 1 мільён рублёў Грамадзтва. Радыё «Свабода» (26 сакавіка 2010). Праверана 27 траўня 2014 г.
  7. ^ Любоў Лунёва. (12 чэрвеня 2001) Сёньня арыштавалі Валер’я Шчукіна Грамадзтва. TUT.BYПраверана 27 траўня 2014 г.
  8. ^ Валеры Шчукін: «Камера гатовая была мяне разарваць…» Навіны. «Свабоду палітвязьням!» (9 лістапада 2012). Праверана 27 траўня 2014 г.
  9. ^ Валеры Шчукін можа памерці за кратамі. Беларускі партызан (30 сакавіка 2012). Праверана 27 траўня 2014 г.
  10. ^ Тацяна Сьнітко. Валеры Шчукін: «Адпачываю на Акрэсьціна» // Наша Ніва. — 1999. — № 25 (146).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]