Валоўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Валоўка
Агульныя зьвесткі
Выток каля м. Наваградку
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 39 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,7 м³/с
Плошча басэйну 253 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

Вало́ўка, Валова, Валуўка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Нёману. Цячэ ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 39 км. Плошча вадазбору 253 км². Выдатак вады ў вусьці 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Асноўныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца на паўднёвай ускраіне места Наваградку, упадае ў Нёман за 1 км на ўсход ад мястэчка Любчы. Асноўны прыток — рака Оса.

Даліна выразная, у ніжняй плыні зьліваецца з далінай Нёману. Абалона вузкая, двухбаковая, нізінная. Рэчышча зьвілістае, на працягу 5 км каналізаванае (ад вёскі Баярскай да вёскі Асташына)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 87.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1