Валэйкішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валэйкішкі
лац. Vałejkiški
Валэйкішкі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Астравецкі
Сельсавет: Варнянскі
Насельніцтва: 14 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1591
СААТА: 4246804044
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°43′48″ пн. ш. 25°49′50″ у. д. / 54.73° пн. ш. 25.83056° у. д. / 54.73; 25.83056Каардынаты: 54°43′48″ пн. ш. 25°49′50″ у. д. / 54.73° пн. ш. 25.83056° у. д. / 54.73; 25.83056
Валэйкішкі на мапе Беларусі ±
Валэйкішкі
Валэйкішкі
Валэйкішкі
Валэйкішкі
Валэйкішкі
Валэйкішкі

Валэ́йкішкі[2] — хутар у Беларусі, каля вытоку ракі Кавалёўкі. Уваходзяць у склад Варнянскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Валейка

Валіка або Валейка (Walica, Waleicho) — імя германскага паходжаньня[3]. Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

26 лютага 2013 году хутар перадалі зь ліквідаванага Трокеніцкага ў Варнянскі сельсавет[8].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 18 чалавек
  • 2009 год — 14 чалавек[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 80.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1515.
  4. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161—162, 167.
  5. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  6. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  8. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 (рас.)