Валянціна Камінская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валянціна Камінская
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяВалянціна Валянцінаўна Камінская
Нарадзілася5 верасьня 1987(1987-09-05) (36 гадоў)
Грамадзянства Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыялыжныя гонкі

Валянціна Валянцінаўна Камінская (нар. 5 верасьня 1987 году, Магілёў) — украінская лыжніца. Двойчы ўдзельнічала ў Алімпіядах, Трохразовая чэмпіёнка Беларусі. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага клясу. Да 2018 году выступала у якасьці беларускай спартсменкі[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютавала ў Кубку сьвету 2 лютага 2012 году, усяго стартавала ў пяці гонках у рамках Кубка сьвету, але не падымалася ў іх вышэй за 38-е месца і кубкавых пунктаў не заваёўвала. Двойчы перамагала ў чэмпіянатах Беларусі ў спрынце і адзін раз у гонцы на 30 км. За сваю кар’еру прымала ўдзел у адным чэмпіянаце сьвету 2013 году, заняла 45-е месца ў спрынце і 17-е месца ў камандным спрынце.

На Алімпійскіх гульнях 2014 году ў Сочы стала 47-й у спрынце вольным стылем.

Уключана ў беларускую зборную на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году. На Алімпійскіх гульнях 2022 году выступала ў якасьці ўкраінскай спартсменкі[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Білоруська лижниця виступатиме за Україну (укр.). УНН (12 чэрвеня 2018).
  2. ^ Valiantsina Kaminskaya. Olympedia. Праверана 5 верасьня 2023 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]