Вандалізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Племя вандалаў рабуе Рым

Вандалізм — наўмыснае і бессэнсоўнае зьнішчэньне культурных і матэрыяльных каштоўнасьцяў. Асобаў, якія ўчыняюць такія дзеяньні, завуць вандаламі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дадзенае значэньне зьвязана з гісторыяй узьнікненьня гэтага тэрміна, якое ўзыходзіць да ўсходне-германскага племя вандалаў, якія сапраўды разрабавалі ў чэрвені 455 году Рым. Хоць вандалы хутчэй рабавалі і вывозілі каштоўнасьці, чым зьнішчалі іх (у хроніках адсутнічаюць згадкі пра нейкія асаблівыя бедзтвы «вечнага гораду»). За вандаламі замацавалася слава дзікіх і бескультурных «барбараў», што, магчыма, зьвязана з жорсткім перасьледам каталіцкага духавенства і разбурэньнем каталіцкіх цэркваў у Вандальскім каралеўстве ў паўночнай Афрыцы.

Адказнасьць за вандалізм паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У адпаведнасьці з артыкуламі 345[1] Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасьць у форме штрафа або пазбаўленьня волі да трох гадоў.
  • У адпаведнасьці з артыкуламі 346[1] Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасьць у форме выпраўленчых працащ, штрафа або арышту на тэрмін да шасьці месяцаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Уголовный Кодекс Республики Беларусь. — Мн. «Амалфея», 2009, С.240: Уничтожение, повреждение либо утрата историко-культурных ценностей или материальных объектов, которым может быть присвоен статус историко-культурной ценности, по неосторожности

Гісторыя тэрміна