Варапаеўскі пасялковы савет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Варапа́еўскі пасялко́вы саве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Варапаева.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 кастрычніка 1950 году мястэчка Варапаева пераўтворана ў гарадзкі пасёлак. У сувязі з гэтым Варапаеўскі сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет у складзе Дунілавіцкага (20 студзеня 1960 году — Глыбоцкага раёну, з 25 сьнежня 1962 году — Пастаўскага) раёну Полацкай (з 8 студзеня 1954 году — Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году — Віцебскай) вобласьці[1].

18 сьнежня 2009 году пасялковаму савету перададзеная тэрыторыя скасаванага Белькаўскага сельсавету агульнай плошчай 5538,8 гектараў з разьмешчанымі на ёй населенымі пунктамі Аліхверы, Альшнева, Барэйкі, Белькі, Вайцяхі, Галбея, Кеўлічы, Косаўшчына, Невядомшчына, Паўлюгі, Полава, Пятровічы, Рагоўскія, Рымкі, Стахоўскія і Трумпічы[2].

10 жніўня 2013 году пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет[3].

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1 студзеня 1986 году — 50[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]