Варонецкі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі і абарончай архітэктуры
Варонецкі замак
Замчышча
Замчышча
Краіна Беларусь
Вёска Варонічы
Каардынаты 55°19′37.63″ пн. ш. 28°38′2.88″ у. д. / 55.3271194° пн. ш. 28.6341333° у. д. / 55.3271194; 28.6341333Каардынаты: 55°19′37.63″ пн. ш. 28°38′2.88″ у. д. / 55.3271194° пн. ш. 28.6341333° у. д. / 55.3271194; 28.6341333
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Варонецкі замак на мапе Беларусі
Варонецкі замак
Варонецкі замак
Варонецкі замак

Варонецкі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Варонечы. Знаходзіўся на беразе ракі Ўшачы. Існаваў у XVI ст. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замак у Варонечы збудавалі ў XVI ст. паводле загаду Жыгімонта Аўгуста. Адыгрываў істотную ролю ў час Інфлянцкай вайны. Захоплены маскоўскімі войскамі, у 1581 годзе замак вызвалілі войскі Стэфана Баторыя[1].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад замка захавалася гарадзішча, якое носіць найменьне «замак» і падзяляецца на тры часткі: усходнюю, заходнюю і паўднёвую, аддзеленых адна ад адной ровам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня, 1933.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  413В000264