Варшаўская дамова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Варшаўская дамова
Арганізацыя Варшаўскай Дамовы
Вайсковы альянс
Logo The Warsaw Pact.jpg
Map of Warsaw Pact countries.png
Штаб-квартэра Сьцяг СССР СССР, Масква
Удзельнікі 7 сталых удзельнікаў
Афіцыйныя мовы Расейская, нямецкая, польская, вугорская, чэская, румынская, баўгарская
Камандуючыя аб'яднанымі вайсковымі сіламі краін АВД Іван Конеў (1955—1960)
Віктар Кулікоў (1977—1991)
Начальнік штабу аб'яднаных вайсковых сілаў краін АВД Аляксей Антонаў (1955—1962)
Уладзімір Лобаў (1989—1990)
Гістарычныя падзеі
Дамова падпісаная
Вугорскае паўстаньне
Апэрацыя «Дунай»
Дамова скасаваная
17 траўня 1955
4 лістапада 1956
21 жніўня 1968
1 ліпеня 1991

Варшаўская дамова (Дамова пра сяброўства, супрацоўніцтва і ўзаемадапамогу) ад 14 траўня 1955 году — дакумант, які замацаваў стварэньне вайсковага саюзу эўрапейскіх сацыялістычных краінаў начале з Савецкім СаюзамАрганізацыя Варшаўскай Дамовы (АВД) і замацаваў двупалярнасьць сьвету на 44 годы. Падпісаньне дамовы было ў адказ на ўваход ФРН у НАТА[1].

Дамову падпісалі Албанія, Баўгарыя, Вугоршчына, НДР, Польшча, Румынія, СССР і Чэхаславаччына 14 траўня 1955 году на Варшаўскай нарадзе эўрапейскіх краінаў па забясьпячэньні міру і бясьпекі ў Эўропе.

Дамова набыла моц 5 чэрвеня 1955 году. 26 красавіка 1985 году, з-за сканчэньня тэрміну дзеяньня, была працягнута на 20 год.

У сувязі з палітычнымі зьменамі ў СССР і іншых краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў лютым 1991 году дзяржавы-удзельніцы АВД распусьцілі яе вайсковыя структуры, а 1 ліпеня 1991 падпісалі Пратакол пра поўнае спыненьне дзейнасьці Дамовы.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Умовы дамовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дамова складалася з прэамбулы і 11 артыкулаў. У адпаведнасьці зь яго ўмовамі і Статутам ААН, дзяржавы — удзельнікі Варшаўскай дамовы абавязваліся ўстрымлівацца ў сваіх міжнародных адносінах ад пагрозы сілаю ці яе ўжываньня, а ў выпадку ўзброенага нападу на каго-небудзь зь іх, аказаць неадкладную дапамогу ўсімі сродкамі дзяржавам, якія падвергліся нападу.

Кіраўнічыя органы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Палітычны кансультатыўны камітэт (ПКК) — для правядзеньня кансультацыяў і разгляда пытаньняў, якія ўзьнікаюць у зьвязку з ажыцьцяўленьнем Варшаўскай дамовы.
  • Аб'яднанае камандаваньне ўзброенымі сіламі (АКУС) — для забесьпячэньня ўзаемадзеяньня ўзброеных сілаў і ўмацаваньня абараназдольнасьці краінаў — удзельніцаў Варшаўскай дамовы.

Вайсковыя кіраўнікі АВД[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

NATO Układ Warszawski.svg

Галоўнакамандуючыя Аб'яднанымі ўзброенымі сіламі краінаў-удзельніцаў Варшаўскай дамовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Начальнікі штаба Аб'яднаных узброеных сілаў краінаў-удзельніцаў Варшаўскай дамовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўгуст 1968 году — Увод войскаў у Чэхаславаччыну (прыгнечаньне Праскае вясны)

Дэклярацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Маскоўскім паседжаньні ПКК (1958) была прынята Дэклярацыя, у якой прапанавалася скласьці пакт пра ненапад паміж дзяржавамі — удзельнікамі Варшаўскай дамовы і чальцамі НАТА.

У прынятай на паседжанні ПКК у Маскве (1960) Дэклярацыі саюзныя дзяржавы ўхвалілі рашэньне Савецкага ўраду ў аднабаковым парадку адмовіцца ад ядравых выпрабаваньняў пры ўмове, што заходнія дзяржавы таксама не адновяць ядравых выбухаў, і заклікалі стварыць спрыяльныя ўмовы для завяршэньня выпрацоўкі дамовы пра спыненьне выпрабаваньняў ядравай зброі.

На Варшаўскай нарадзе ПКК (1965) абмяркоўвалася становішча, якое склалася ў зьвязку з плянамі стварэньня шматбаковых ядравых сілаў НАТА, а таксама разгледжаныя ахоўныя меры на выпадак ажыцьцяўленьня гэтых плянаў.

Будапэшцкая нарада ПКК (1966) — прынята Дэклярацыя пра ўмацаваньне міру і бясьпекі ў Эўропе.

Вучэньні і манэўры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праводзіліся сумесныя камандна-штабныя і вайсковыя вучэньні і манэўры. Вучэньні праводзіліся на тэрыторыі ўсіх уваходных у АВД краінаў. Да ліку найболей буйных ставіліся вучэньні пад кодавымі назвамі «Квартэт» (1963), «Кастрычніцкі штурм» (1965), «Радопы» (1967), «Днепр» (1967), «Поўнач» (1968), «Братэрства па зброі» (1970), «Захад-81» (1981), «Шчыт-82» (1982).

Выведка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас дзеяньня Варшаўскай Дамовы паміж выведкамі краінаў-удзельніцаў вялася сталая каардынацыя, з 1979 году пачала дзейнічаць глябальная сыстэма радыёэлектроннае выведкі — САУД, уключалая ў сябе сродкі радыёэлектроннае і касьмічнае выведкі СССР, Баўгарыі, Вугоршчыны, Польшчы, Чэхаславаччыны, НДР, а таксама якія не ўваходзілі ў Варшаўскую Дамову Віетнаму, Манголіі і Кубы.


Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ David S. Yorst. NATO Transformed: The Alliance's New Roles in International Security. (Washington D.C.: U.S. Institute of Peace Press, 1998), 31.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Варшаўская дамовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў