Варшаўская канфэдэрацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Акт Варшаўскай канфэдэрацыі

Варшаўская канфэдэрацыя, Варшаўская канфэрэнцыя — акт стварэньня канфэдэрацыі 28 студзеня 1573 на першым канвакацыйным сойме ў Варшаве. Канфэдэрацыя тычылася забесьпячэньня свабоды вызнаньня і вызначыла асновы рэлігійнай памяркоўнасьці шляхты і вольных людзей у Рэчы Паспалітай і Вялікім Княстве Літоўскім. Лічыцца пачаткам узаконенай рэлігійнай свабоды ў Рэчы Паспалітай.

Падпісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канфэдэрацыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі Вялікай і Малой Польшчы, Вялікага Княства Літоўскага, Кіева, Валыні, Падляшша, земляў Рускай, Прускай, Паморскай, Жамойцкай, Ліфляндзкай і кароннага места.

Варшаўская канфэдэрацыя мела на мэце пераадолець праблемы, якія паўсталі па заключэньні Люблінскай уніі, паводле якой стваралася новая дзяржава — Рэч Паспалітая, якая мела адзінага караля, сойм, грошы, падаткі і адзіную зьнешнюю палітыку, але ня мела агульнай царквы.

Варшаўская канфэдэрацыя адыграла актыўную ролю ў абароне рэлігійных свабодаў у Рэчы Паспалітай, яе ўдзельнікі абавязаліся быць узаемна талерантнымі, захоўваць гэтую талерантнасьць у наступных пакаленьнях, быць салідарнымі ў барацьбе за свабоду веры пры любым урадзе, якія перасьледвалі б любую канфэсію. Каталіцкія біскупы не падпісаліся пад артыкуламі Варшаўскай канфэдэрацыі, заявіўшы, што яна «абражае веліч Бога, разбурае асновы польскай дзяржаўнасьці, бо абвяшчае свабоду ўсім іншаверцам, магамэтанам, юдэям, пратэстантам і іншым схізматыкам».

У 2003 року тэкст канфэдэрацыі быў ўнесены ў сьпіс Памяць сьвету ЮНЭСКО.

Значэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Важная падзея ў гісторыі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Акт варшаўскай канфэрэнцыі зьяўляецца першым падобным дакумэнтам у Эўропе. Хоць пастанова і не прадухіліла ўсіх канфліктаў на аснове рэлігіі, але зрабіла дзяржаву больш бясьпечным і больш талерантным месцам, чымся вялікая частка Эўропы, асабліва ў час Трыццацігадовай вайны.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • W. Budka. Kto podpisał Konfederację Warszawska 1573 r.? // Reformacja w Polsce. — 1921. — В. I. — № 4.
  • Paweł Janowski. Konfederacja Warszawska / współautor Ołeksandr Dobrojer // Encyklopedia Katolicka. — Lublin: 2002. — Т. IX. — С. 564—565.
  • A. Jobert. La tolerance religieuse en Pologne au XVIc siecle // Studi di onore di Ettore Lo Gato Giovanni Maver. — Firenze: 1962. — С. 337—343.
  • M. Korolko, J. Tazbir. Konfederacja warszawska 1573 roku wielka karta polskiej tolerancji. — Warszawa: Instytut Wydawniczy PAX, 1980.
  • G. Schramm. Der Polnische Adel und die Reformation. — Wiesbaden: 1965.
  • J. Tazbir. Państwo bez stosów. Szkice z dziejów tolerancji w Polsce XVI—XVII w.. — Warszawa: 1967.
  • J. Tazbir. Reformacja, kontrreformacja, tolerancja. — Wrocław: 1996.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Варшаўская канфэдэрацыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў