Варшаўская канфэдэрацыя (1704)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Варша́ўская канфэдэра́цыя — канфэдэрацыя Рэчы Паспалітай, створаная 16 лютага 1704 року пры падтрымцы Швэцыі супернікамі Аўгуста ІІ Фрыдрыха і ягонай прамаскоўскай палітыкі пад час Вялікай Паўночнай вайны[1].

Канфэдэрацыя паўстала з ранейшай Вялікапольскай канфэдэрацыі(pl). Канфэдэраты пазбавілі ўлады Аўгуста II і абвясьцілі бескаралеўе. 12 ліпеня 1704 у Варшаве бяз выбараў каралём быў абвешчаны швэдзкі кандыдат — познанскі ваявода Станіслаў Ляшчынскі. Антышвэдзкі лягер у супрацьвагу 20 траўня ўтварыў Сандомірскую канфэдэрацыю.

Аўгуст II з прыхільнікамі зьвярнуліся па дапамогу да Масковіі і 30 жніўня падпісалі Нараўскую дамову, паводле якой Рэч Паспалітая ўступала ў вайну са Швэцыяй на баку Масковіі, а маскоўскія войскі атрымалі права дзейнічаць на тэрыторыі Рэчы Паспалітай супраць швэдаў ды іхніх хаўрусьнікаў. Вайсковае процістаяньне варшаўскіх і сандомірскіх канфэдэратаў працягвалася да восені 1706 року і атрымала назву грамадзянскае вайны.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]