Васіль Быкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Васіль Уладзімеравіч Быкаў
Васіль Быкаў у Румыніі. 1944
Васіль Быкаў у Румыніі. 1944
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924
в. Бычкі, Ушацкі раён, Віцебская вобласьць, Беларуская ССР
Памёр 22 чэрвеня 2003
Бараўляны, Менская вобласьць, Беларусь
Грамадзянства СССР СССР
Беларусь Беларусь
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзяяч
Гады творчасьці з канца 1940-х гг.
Напрамак ваенная проза
Жанр аповесьць, апавяданьне, публіцыстыка, эсэ
Мова беларуская
Прэміі Дзяржаўная прэмія СССР (1974), Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (1978), народны пісьменьнік БССР (1980), Герой Сацыялістычнай Працы (1984), Ленінская прэмія (1986)
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Сяброўства
Творы на сайце Knihi.com
bykau.com

Васі́ль Уладзі́меравіч Бы́каў (19 чэрвеня 1924 — 22 чэрвеня 2003) — выдатны беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзяяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Народны пісьменьнік БССР (1980).

Большасьць твораў — аповесьці пра Вялікую Айчынную вайну, дзеяньне якіх адбываецца падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў якіх паказаны маральны выбар чалавек у найболей драматычныя моманты жыцьця.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы Бычкі Ўшацкага раёну Віцебскай вобласьці. Вучыўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай навучальні. Скончыў экстэрнам Кубліцкую сярэднюю школу.

Калі Нямеччына напала на СССР у 1941 годзе, ён знаходзіўся ва Ўкраіне. Спачатку сямнаццацігадовы Быкаў капаў траншэі, пасьля пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Быў двойчы паранены. Пасьля дэмабілізацыі ў 1947 годзе працаваў мастаком у гарадзенскіх мастацкіх майстэрнях, стыльрэдактарам абласной газэты «Гродзенская праўда». У 19561972 гадах — літсупрацоўнік, затым літкансультант газэты «Гродзенская праўда», у 19721978 гадах — сакратар Гарадзенскага абласнога аддзяленьня СП БССР. У 1974 годзе Васіль Быкаў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР за аповесьці «Абэліск» і «Дажыць да сьвітаньня».

У 1978 годзе пераехаў у Менск. Некалькі разоў абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР, з 1989 году — народны дэпутат СССР. У 1990 годзе абраны прэзыдэнтам Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Ганаровы грамадзянін Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Сябра СП СССР з 1959 году. З 1980 году — народны пісьменьнік БССР. У 1993 падпісаў «Ліст 42-х» Барысу Ельцыну.

Па-за межамі Беларусі Быкаў, бадай, найбольш вядомы беларускі аўтар. Яшчэ за савецкім часам яго творы былі перакладзеныя на розныя мовы, прычым большасьць перакладаў на расейскую мову была зробленая самім пісьменьнікам.

Нападкі на Васіля Быкава, якія пачаліся на радзіме ў сярэдзіне 1990-х гадоў, і стан здароўя сталі прычынай выезду за мяжу. На працягу некалькіх гадоў Васіль Быкаў жыў спачатку ў Фінляндыі, затым у Нямеччыне і Чэхіі. У Чэхіі перанёс апэрацыю, і вярнуўся на Бацькаўшчыну толькі за месяц да сьмерці. Памёр пісьменьнік 22 чэрвеня 2003 году. Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.

Веравызнаньне Быкава было ўніяцкім.[1]

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Экранізацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сцэнары да фільмаў[2][рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды й ганаровыя званьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Сяброўства

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2003 г. у Горадні па вул. Савецкая, д. 31 на сядзібе гарадзкога аб’яднаньня вэтэранаў працуе музэй Васіля Быкава, які па сьмерці пісьменьніка стварыў кандыдат пэдагагічных навук і дацэнт Мікалай Мельнікаў[3].

25 верасьня 2008 году ў Віцебску адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцьця мэмарыяльнай дошкі народнаму пісьменьніку Беларусі Васілю Быкаву. Дошка разьмешчаная на будынку дзіцячай мастацкай школы № 1 па вуліцы Суворава, 3. У гэтым доме раней разьмяшчалася мастацкая вучэльня, у якой перад Вялікай Айчыннай вайной, у 1939—1940 гадах, на скульптурным аддзяленьні вучыўся будучы літаратар. Мэмарыяльная дошка вырабленая з бронзы і ўяўляе сабой стылізаваную рамку ў выглядзе аркі, усярэдзіне якой зьмешчаны партрэт пісьменьніка і бусел, як сымбаль Беларусі. На дошцы надпіс на беларускай мове: «У гэтым будынку з 1939 па 1940 год вучыўся народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў». Аўтарамі кампазыцыі зьяўляюцца віцебскія скульптары, чальцы Беларускага зьвязу мастакоў Валер Магучы і Аляксандар Гвозьдзікаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сергей Шапран (27.06.2003) Государство ушло с похорон Быкова(рас.). «ЧАС». Праверана 16 кастрычніка 2010 г.
  2. ^ Быков Василь Владимирович(рас.). Кино-Театр.РУ. Праверана 16 кастрычніка 2010 г.
  3. ^ Глеб Лабадзенка. Вэтэран вайны стварыў прыватны музэй Васіля Быкава ў Горадні // Зьвязда : газэта. — 25 чэрвеня 2010. — № 122 (26730). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Васіль Быкаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў