Васіль Гапееў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Васіль Гапееў
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан
4 жніўня 2006 — 22 студзеня 2010
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Ларыса Пакуш
Наступнік: Валер Брылёў
Намесьнік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь
27 жніўня 2004 — 5 траўня 2006
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Начальнік Беларускай чыгункі
6 лютага 2002 — 27 жніўня 2004
Папярэднік: Віктар Рахманько
Наступнік: Анатоль Сівак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 студзеня 1951 (73 гады)
Волева, Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць
Адукацыя:

Васі́ль Іва́навіч Гапе́еў (нар. 21 студзеня 1951 году ў вёсцы Волева ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці) — беларускі чыгуначны дзеяч, палітык і дыплямат.

Скончыў Беларускі інстытут інжынэраў чыгуначнага транспарту ў Гомелі (1977).

З 1977 году працаваў у Беларускай чыгунцы. Быў дзяжурным руху й начальнікам станцыі Менск—Паўднёвы (19771980), галоўным інжынэрам і начальнікам станцыі Сьцяпянка (19801983), начальнікам аддзелу ў Менскім упраўленьні Беларускай чыгункі (1983), інструктарам у аддзеле транспорту і сувязі Менскага абласнога камітэту КПБ (19831988), першым намесьнікам і начальнікам менскага ўпраўленьня Беларускай чыгункі (19882001).

5 сьнежня 2001 году быў прызначаны в.а. начальніка Беларускай чыгункі[1], а 6 лютага 2002 году — начальнікам [2]. На гэтай пасадзе заставаўся да 27 жніўня 2004 году, калі быў адстаўлены й прызначаны намесьнікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь [3]. Адстаўлены з гэтай пасады быў 5 траўня 2006 году [4]. 4 жніўня 2006 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан [5], адстаўлены быў 22 студзеня 2010 году [6].

28 чэрвеня 1999 году й 20 студзеня 2001 году быў ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь [7][8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 5 декабря 2001 г. №714 «О назначении В. И. Гапеева исполняющим обязанности Начальника Белорусской железной дороги»(недаступная спасылка)  (рас.)
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 6 февраля 2002 г. №91 «О назначении В. И. Гапеева Начальником Белорусской железной дороги»(недаступная спасылка)  (рас.)
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 27 августа 2004 г. №419 «О назначении В. И. Гапеева Заместителем Премьер-министра Республики Беларусь»(недаступная спасылка)  (рас.)
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 5 мая 2006 г. №288 «Об освобождении от должностей некоторых членов Правительства Республики Беларусь»(недаступная спасылка)  (рас.)
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 августа 2006 г. №493 «О назначении В. И. Гапеева Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Казахстан и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла»  (рас.)
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 22 января 2010 г. № 28 Об освобождении от должности В. И. Гапеева(недаступная спасылка)  (рас.)
  7. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28 июня 1999 г. №984 «О награждении В. Г. Гапеева Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»(недаступная спасылка)  (рас.)
  8. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 января 2001 г. №70 «Аб узнагароджанні В.І.Гапеева Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]