Васіль Копаць (сын Васіля)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Васіль Копаць

Герб «Роля»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1575
Памёр люты 1636
Род Копці
Бацькі Васіль Копаць
Палёнія з Валовічаў
Жонка Алена з Дольскіх
Барбара з Хадкевічаў
Дзеці ад 2-га шлюбу: Ян Караль, Ганна Барбара

Васіль Копаць (1575 — люты 1636) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян наваградзкі (з 1626).

Быў старостам гожаўскім і пераломскім (з 1619).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Копцяў гербу «Роля», сын Васіля і Палёніі з Валовічаў. Меў братоў Лукаша і Філона.

У 1615 годзе атрымаў урад падкаморага берасьцейскага[1].

Першы раз ажаніўся з Аленай (? — 24 верасьня 1617), дачкой кашталяна берасьцейскага Міхала Дольскага, другі — з Барбарай, дачкой кашталяна віленскага Гераніма Хадкевіча. У другім шлюбе меў сына Яна Караля і дачку Ганну Барбару, якая выйшла за гетмана вялікага літоўскага Паўла Яна Сапегу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пазднякоў В. Копці // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 133.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]