Васіль Супрун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Васіль Супрун
Дата нараджэньня 10 сакавіка 1926(1926-03-10)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 траўня 2007(2007-05-02) (81 год)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак паэт, краязнавец, археоляг

Васіль Супрун (10 сакавіка 1926, в. Глоўсевічы на Слонімшчыне — 2 траўня 2007, Слонім) — ініцыятар заснаваньня і кіраўнік беларускага патрыятычнага моладзевага антысавецкага падпольля ў 1946—1947 на тэрыторыі Заходняй Беларусі (арганізацыя «Чайка»), паэт, краязнавец, археоляг.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас вайны скончыў у Слоніме беларускую сямігодку, трохмесячныя настаўніцкія курсы, 2-і і 3-і клясы Слонімскай настаўніцкай сэмінарыі.

29 верасьня 1943 г. ў «Баранавіцкай газэце» быў надрукаваны першы верш В.Супруна «Песьня на чужыне».

Пасьля выгнаньня немцаў са Слоніма быў мабілізаваны на работу па аднаўленьні чыгункі. 20 жніўня 1944 г. быў накіраваны дырэктарам Міжэвіцкай школы Слонімскага раёну. У 1946 г. скончыў Ганцавіцкую пэдагагічную вучэльню.

Узначальваў Цэнтар Беларускага вызвольнага руху, які аб’ядноўваў слонімскія, баранавіцкія і берасьцейскія суполкі.

6 чэрвеня 1947 г. быў арыштаваны і асуджаны на 25 год няволі і 5 гадоў пазбаўленьня правоў.

16 чэрвеня 1956 г., згодна з пастановай Вярхоўнага Савета СССР, быў вызвалены зь няволі і атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]