Васіль Юшкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Юшкевіч.
Васіль Юшкевіч
Род дзейнасьці савецкі вайсковец, генэрал-палкоўнік
Дата нараджэньня 28 лютага 1897
Месца нараджэньня Вільня
Дата сьмерці 15 сакавіка 1951
Месца сьмерці Масква
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак афіцэр
Месца працы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сьцяга ордэн Суворава I ступені ордэн Кутузава I ступені ордэн Чырвонай Зоркі юбілейны мэдаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»

Васі́ль Алякса́ндравіч Юшке́віч (28 лютага 1897, Вільня — 15 сакавіка 1951, Масква) — савецкі вайскавод, генэрал-палкоўнік (1945). Чалец КПСС з 1919.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1915 годзе пакліканы ў войска. Удзельнічаў у 1-й сусьветнай вайне 1914—1918 (камандзір узводу, роты). У Грамадзянскую вайну 1918—1920 гадоў камандаваў стралковай ротай, батальёнам, палком. Скончыў курсы ўдасканаленьня вышэйшага камандскладу пры Ваеннай акадэміі імя М. У. Фрунзэ (1926 і 1928), камандаваў стралковай дывізіяй і корпусам. У 1937 быў дараднікам у Гішпаніі; удзельнічаў у грамадзянскай вайне на баку рэспубліканскага ўраду. У пачатку нямецка-савецкай вайны 1941—1945 гадоў камандаваў 44-м стралковым корпусам, затым 28 жніўня — 19 кастрычніка 1941 — 22-й арміяй, 19 кастрычніка 1941 — 19 сакавіка 1942 — 31-й арміяй, затым у красавіку 1942 — красавіку 1944 зноў 22-й арміяй, у красавіку — жніўні 1944 — 3-й ударнай арміяй. Удзельнічаў у баёх на Заходнім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім і 2-м Прыбалтыйскім франтох. Удзельнік абароны Менску, бітвы пад Масквой. З кастрычніка 1944 камандаваў войскамі Адэскае, у ліпені 1946 — лістападзе 1950 Прыволскае вайсковае акруг. Дэпутат Вярхоўнай Рады СССР 2-га і 3-га скліканьняў (ад 1946).

Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сьцягу, ордэнамі Суворава і Кутузава 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі і мэдалямі. У гонар Васіля Юшкевіча названая вуліца ў горадзе Паставы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • . — Мн.: .

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]