Ваяводы амсьціслаўскія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ваявода амсьціслаўскі»)

Ваяво́да амсьцісла́ўскі — мясцовы ўраднік у Амсьціслаўскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік караля і вялікага князя.

Па Люблінскай уніі (1569) засядаў у Сэнаце Рэчы Паспалітай, дзе паводле значнасьці займаў месца пасьля холмскага і перад мальбарскім ваяводамі. Ваяводзкі мундзір складаўся зь цёмна-сіняга («гранатовага») кунтуша са срэбнымі адваротамі і жоўтага («саламянага») жупана.

Геранім Хадкевіч

За ўвесь час свайго існаваньня Амсьціслаўскае ваяводзтва мела 34 (раней лічылася — 33[1]):

Ян Завіша
Марцін Гедройц
Ігнаці Сапега

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) тэрыторыя ваяводзтва адыйшла да Расейскай імпэрыі, аднак урад ваяводы амсьціслаўскага захоўваўся ў Вялікім Княстве Літоўскім да 17951793 быў ужо не сэнатарскім, а толькі ганаровым).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Jelski A. Województwo mścisławskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 341.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]