Ваяводзіна Новы Сад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ваяводзіна Нові Сад»)
Ваяводзіна
Поўная назва Fudbalski klub Vojvodina
Заснаваны 6 сакавіка 1914
Горад Новы Сад, Сэрбія
Стадыён Караджорджэ
Умяшчальнасьць: 15 000[1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 5 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fkvojvodina.rs (сэрб.)​ (анг.)

«Ваяводзіна» (па-сэрбску: Vojvodina) — сэрбскі футбольны клюб з гораду Новы Сад. Заснаваны ў 1914 годзе. Двухразовы чэмпіён Югаславіі, уладальнік Кубка Сэрбіі (2014). Улічваючы, што каманда базуецца ў другім паводле велічыні горадзе краіны, «Ваяводзіна» ёсьць адным з самых папулярных клюбаў краіны. Без уліку сталічнага «Партызана» і «Црвены Зьвезды» дружына з Новага Сада ёсьць самай пасьпяховых у Сэрбіі. У склад клюбу ўваходзіць ня толькі футбольная каманда, але яшчэ баскетбол ьная, валейбольная, гандбольная дружыны ды іншыя каманды іншых відаў спорту.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб паўстаў 6 сакавіка 1914 году дзякуючы намаганьням вучнам сэрбскай праваслаўнай сярэдняй школы і інтэлектуалаў. Стварэньне арганізацыі было пад сакрэтам, бо аўстра-вугорскія ўлады забаранялі праводзіць вялікія сходы моладзі у рэгіёне Ваяводзіны, якая насялялася ў асноўным сэрбамі[3]. Клюб пераняў назву «Ваяводзіна» ў гонар назвы колішняй сэрбскай аўтаноміі Сэрбскай Ваяводзіны, дзе, прынамсі, на паперы, сэрбы атрымалі тыя ж правы, што і ўсе іншыя грамадзяне імпэрыі Габсбургаў. Самая ж назва Ваяводзіна паходзіць ад слова ваявода.

Сярод фундаратараў клюбу былі будучы тэкстыльны прамысловец Міленка Ш’якаў, будучы прафэсар Уладзімер Мілічавіч, будучы хімік Міленка Хініч, будучыя праўнікі Радэнка Ракіч і Камэнка Чырыч, будучы лекар Яў Коста Хаджы, а таксама Гойка Тошыч, Джорджэ Жыванаў і Бранка Гаспаджыначкі. Новаствораны клюб свой першы матч згуляў у вёсцы Ковіль супраць мясцовага клюбу «Шайкаш». «Ваяводзіна» выступала ў блакітных кашулях і белых шортах, і перамагла зь лікам 5:0. Гульцы дружыны ў большасьці былі студэнтамі, якія прыехалі на летні адпачынак з Прагі, таму згулялі толькі адзін матч. Неўзабаве пачалася Першая сусьветная вайна і аўстра-вугорскія ўлады забаранілі ўсе сэрбскія арганізацыі ў Новым Садзе, у тым ліку і скасавала дзейнасьць «Ваяводзіны»[4].

Па вайне «Ваяводзіна» аднавіла сваю дзейнасьць дзякуючы энтузіязму сэрбскіх студэнтаў Прагі. Клюб фінансаваўся выключна ўнёскамі сябраў і шчодрымі ўкладаньнямі, якія зрабілі Макс Грын, Дака Попавіч, браты Новакавічы, Ілія Балабушыч і сям’я Дунджэрскіх. Частка гульцоў і кіраўніцтва «Ваяводзіны», якія вучыліся ў Празе, таксама былі сябрамі футбольнага клюбу «Славія». Чэскі клюб падтрымаў сяброў ваяводзінскага клюбу ў цяжкія часы да і падчас Першай сусьветнай вайны і зрабіў важкі ўнёсак у разьвіцьцё сэрбскае каманды. У 1920 годзе быў прывезены з Прагі першы пакунак чырвона-белых кашуляў. На пасяджэньні клюбнае рады, якая ладзілася 23 ліпеня 1922 году, было пастаноўлена, што чырвоныя і белыя колеры мусяць быць прысутнымі на кашулях каманды ў гонар праскай «Славіі».

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Сэрбіі Аб Марка Бекавіч 2000
3 Сьцяг Сэрбіі Аб Сініша Таньга 2004
4 Сьцяг Грузіі Аб Гурам Гіярбэлідзэ 1996
5 Сьцяг Сэрбіі Аб Джорджэ Црнамаркавіч 1993
6 Сьцяг Люксэмбургу Аб Сэід Корач 2001
7 Сьцяг Сэрбіі ПА Радамір Міласаўлевіч 1992
8 Сьцяг Сэрбіі Аб Стэфан Джорджавіч 1991
10 Сьцяг Сэрбіі ПА Дэян Зукіч 2001
11 Сьцяг Сэрбіі Нап Міхайла Іванавіч 2004
12 Сьцяг Сэрбіі Бр Драган Росіч 1996
15 Сьцяг Сэрбіі Аб Ігар Елічыч 2000
16 Сьцяг Чарнагорыі ПА Асьмір Каевіч 1990
17 Сьцяг Сэрбіі ПА Лазар Яванавіч 2006
18 Сьцяг Сэрбіі ПА Негаш Петравіч (ар. Гранада) 1999
19 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Жанатан Балінгі 1994
20 Сьцяг Сэрбіі ПА Ураш Нікаліч 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Бразыліі ПА Матэўс Індыю (ар. Віторыя Г.) 1999
25 Сьцяг Чарнагорыі Бр Лазар Царавіч 1999
26 Сьцяг Чарнагорыі ПА Вукан Савічавіч 1994
27 Сьцяг Сэрбіі Нап Пэтар Сукачаў 2005
28 Сьцяг Ямайкі Нап Норман Кэмпбэл 1999
29 Сьцяг Сэрбіі Нап Філіп Малбашыч (капітан) 1992
30 Сьцяг Сэрбіі Аб Стэфан Букінац 2005
31 Сьцяг Сэрбіі Нап Мілан Ковачаў 2005
36 Сьцяг Сэрбіі Бр Андрэй Борак 2005
38 Сьцяг Сэрбіі Аб Лука Дробняк 2004
47 Сьцяг Сэрбіі ПА Міхайла Бутракавіч 2006
49 Сьцяг Чарнагорыі Нап Андрыя Радулавіч 2002
50 Сьцяг Сэрбіі Аб Мілан Лазаравіч 1997
92 Сьцяг Сэрбіі Нап Алекса Вуканавіч 1992
99 Сьцяг Чарнагорыі Нап Іван Вукчавіч 2001

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]