Ваўкавыска-Камянецкі строй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паштовая марка Беларусі «Ваўкавыска-Камянецкі строй»

Ваўкавы́ска-Камяне́цкі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзеньня на Панямоньні: Ваўкавыскі, Пружанскі і Камянецкі раёны. Бытаваў у асяродзьдзі сялян і дробнай шляхты у XIX — першай палове XX стагодзьдзяў.

Жаночая вопратка складалася з кашулі, спадніцы, фартуху, поясу, галаўнога ўбору і ўпрыгажэньняў. Мужчынская вопратка складалася з кашулі, нагавіц, рознакаляровага тканага пасу. Верхняя вопратка — сярмяга, куртка, кажух і інш. Дынамічнасьць і ўзьнёсласьць мастацкага вобразу дасягалася каскадам складак андарака, сьвіткі і выбеленага кужалю наміткі[1].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ М. Раманюк. (27 кастрычніка 2011) Беларускае народнае адзенне. Панямонне. Бібліятэка гістарычных артыкулаў «Жыве Беларусь». Праверана 17 ліпеня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]