Вайшнорыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вейшнорыя»)
Вайшнорыя
Viejšnoryja
Рэспубліка Вайшнорыя
Лягатып Вайшнорыі
Сьцяг Вайшнорыі Герб Вайшнорыі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Ціха гудзе бор Вайшнорыі любай…»
Афіцыйная мова вайшнорская
Сталіца Горадня[1]
Найбуйнейшы горад Горадня
Форма кіраваньня Рэспубліка
Насельніцтва
 • агульнае

15000
Канфэсійны склад Пастафарыяне,
праваслаўныя,
каталікі
Валюта Талер (TLR)
Часавы пас FET (UTC+3)
Незалежнасьць 30 жніўня 2017
Аўтамабільны знак VIE
Тэлефонны код +375

Рэспубліка Вайшнорыявіртуальная дзяржава, інтэрнэт-рэспубліка на прынцыпах вяршэнства права, прыярытэту інтарэсаў народа і плюралізму меркаваньняў.

Гісторыя станаўленьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб існаваньні Вайшнорыі стала вядома пры падрыхтоўцы сумесных беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2017».

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вайшнорыя (Viejšnoryja, па-ангельску: Viejsnoryja, па-расейску: Вейшнория) паходзіць ад імя Вайшнор (па-летувіску: Vaišnoras, у старажытных прусаў Waisnоr) — «той, хто ахвотна частуе» (хлебасольны)[2].

Іна Кардаш
Іна Кардаш у Вайшнарышках намагаецца стварыць рэпартаж пра Вайшнорыю[3].

На тэрыторыі Беларусі існуюць населеныя пункты Вялікія Вайшнарышкі і Малыя Вайшнарышкі (Ашмянскі раён Гарадзенскай вобласьці).

Адпаведнасьць законам Рэспублікі Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карта Вайшнорца[4], выдаецца грамадзянам Міністэрствам унутраных справаў Вайшнорыі пасьля спагнаньня грашовага збору за афармленьне

Паводле Канстытуцыі Вайшнорыі грамадзяне могуць камунікаваць паміж сабою праз інтэрнэт-плятформу «Вайшнорыя», зарэгістраванаю ў гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь[5]. Паводле трэцяга артыкула Канстытуцыі Вайшнорыі грамадзяне не абмяжоўваюцца абавязкамі выкарыстоўваць інтэрнэт-плятформу vie.today.

У жніўні 2022 годe Лідскі раённы суд абвясьціў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сацсеткі Вайшнорыі[6].

Дзяржаўныя сымбалі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Законам сьцьвярджаецца адзіны ўзор дзяржаўных сымбаляў[7].

  1. Герб Вайшнорыі: Геральдычны гішпанскі шчыт блакітнага колеру. У першай чвэрці шчыта намаляваны латарынскі крыж жоўтага колеру з чорнай акантоўкай. Па цэнтры шчыта намаляваны белы бусел, які зьвернуты ў бок сыністэру, які стаіць на правай назе, левую нагу падціснуўшы. Дзюба і ногі чырвоныя. Над галавой бусла намаляваная залатая карона. У ніжняй палове тры белыя хвалістыя лініі з чорнай акантоўкай;
  2. Сьцяг Вайшнорыі: Прамавугольнае палотнішча з трыма роўнымі гарызантальнымі палосамі, белай, блакітнай і белай. Адносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні 2:3. Па цэнтры намаляваны латарынскі крыж жоўтага колеру з чорнай акантоўкай. Заканцоўкі крыжа зьлёгку пашыраны;
  3. Гімн Вайшнорыі: Аўтар музыкі і тэксту — гурт «EIZVA». (EIZVA. Гімн Вайшнорыі / Himn Vaišnoryji).

Дзяржаўны лад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сойм, парлямэнцкая рэспубліка. Рашэньні па дзяржаве прымаюцца он-лайн.

Сьвяты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзень Ініцыяцыі 29 жніўня Усьведамленьне існаваньня Вайшнорыі ва ўсім Сьвеце
Дзень Незалежнасьці 30 жніўня Грамадзкая мабілізацыя дзеля гераічнай абароны краіны
Дзень Перамогі ў сямідзённай вайне 21 верасьня Вызваленьне Вайшнорыі ад захопнікаў
Дзень Талера 6 кастрычніка Стварэньне нацыянальнай грашовай сыстэмы
Дзень Канстытуцыі 16 сакавіка Прыняцьце Канстытуцыі Вайшнорыі
Дзень Дзяржаўных сымбаляў 6 траўня Зацьвярджэньне Соймам Гербу, Гімну і Сьцяга Вайшнорыі

Традыцыйныя сьвяты:

Дзень Бусла. Прылёт буслоў, (калі прылятаюць) прыблізна 7 красавіка

Міжнародныя сьвяты:

Дзень Сьвятога Патрыка 17 сакавіка
Дзень усіх сьвятых 1 лістапада

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прамайн беларускай крыптавалюты талер перададзены кіраўніцтву плятформы Вайшнорыя[8]. Талеры маюць абмежаванае выкарыстаньне ў якасьці грашовых заробкаў. Акрамя крыптавалюты для зьнешніх грашовых стасункаў, як камісія за афармленьне карткі вайшнорца, аплата за сувэнірную прадукцыю, набыцьцё гостынґу паслугаў, выкарыстоўваецца беларускі рубель.

Міжнародныя адносіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэпутаты сойму Вайшнорыі прымаюць удзел у адзначэньні 100 годзьдзя БНР
Дэпутаты сойму Вайшнорыі маюць удзел у адзначэньні сьвята 100 годзьдзя БНР 25 сакавіка 2018 ля Опэрнага тэатру ў Менску.

Дыпляматычныя прадстаўніцтвы Вайшнорыі адкрываюцца пераважна ў населеных пунктах Расеі і Ўкраіны аматарамі праекту Вайшнорыя з адпаведных краінаў. Вайшнорыя ўсталёўвае дыпляматычныя адносіны з віртуальнымі краінамі. Вайшнорыя падтрымлівае братэрскі беларускі народ у шляху да дэмакратыі і незалежнасьці[9].

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Больш за 15 тысячаў жыхароў. За афармленьне грамадзянства спаганяецца консульскі збор. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дазваляецца вызначаць уласную нацыянальнасьць як вайшнорац (вайшнорка)[10].


Нацыянальныя стравы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як у Вялікіх Вайшнарышках спраўляюць Куцьцю і варожаць пра наступны год[11].

Культура і спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рашэньнем сойму створаны нацыянальны ўнівэрсытэт і канфэдэрацыя спорту Вайшнорыі.

На роварным марафоне «Суседзі 2018»[12] зборная каманды Вайшнорыі здабыла 3 месца[13]

На роварным марафоне «Суседзі 2019»[14] зборная каманды Вайшнорыі здабыла 2 месца[15].

Асобы Вайшнорыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://vkurier.by/106310
  2. ^ https://nn.by/?c=ar&i=196570
  3. ^ https://www.youtube.com/watch?v=mOG7oe9jtoE
  4. ^ https://nv.ua/lifestyle/life/vymyshlennoe-gosudarstvo-vejshnorija-soobshchilo-o-pobede-v-uchenijah-zapad-2017-1894139.html
  5. ^ https://web.archive.org/web/20180830070752/http://mart.gov.by/sites/mart/home/activities/regulation-trade/trade-reg.html
  6. ^ В Беларуси объявили «экстремистскими» соцсети вымышленного государства Вейшнория. Его придумали во время военных учений Беларуси и России (рас.) Meduza
  7. ^ https://web.archive.org/web/20230516023635/https://vie.today/%D1%81%D0%BE%D0%B9%D0%BC/?law=6&session=3#!law/58/
  8. ^ https://web.archive.org/web/20180612144753/https://talercoin.by/prinyato-reshenie-peredat-ostavshuyusya-chast-premajna-proektu-vejshnoriya/
  9. ^ Euroradio - Twitter
  10. ^ https://twitter.com/CerbersBrothers/status/923501766045589504
  11. ^ http://belsat.eu/programs/yak-u-vyalikih-vajshnaryshkah-spraulyayuts-kutstsyu-i-varozhats-pra-nastupny-god/
  12. ^ https://web.archive.org/web/20180903234144/https://velogrodno.by/marafon-susedzi/marafon-susedzi-2018
  13. ^ https://web.archive.org/web/20211024155926/https://velogrodno.by/blog/wp-content/files/finish_team_susedzi_2018.pdf
  14. ^ https://web.archive.org/web/20190716013201/https://velogrodno.by/marafon-susedzi/marafon-susedzi-2019
  15. ^ https://web.archive.org/web/20190723151306/https://velogrodno.by/blog/wp-content/files/finish_team_susedzi_2019.pdf
  16. ^ https://mustact.by/rus/press

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]