Верацейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Верацёйка»)
Рака
Верацейка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Збораў
Вусьце Сьвіслач
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць і Беларусь[1]
Даўжыня 35 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,7 м³/с
Плошча басэйну 321 км²
Нахіл воднай паверхні 1,2 ‰

Вераце́йка, Верацьця, Вярэцейка, Вярэцьця — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Сьвіслачы (басэйн Нёману). Цячэ ў Ваўкавыскім, Мастоўскім і Бераставіцкім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 35 км. Плошча вадазбору 321 км². Выдатак вады ў вусьці 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца каля вёскі Збораў Ваўкавыскага раёну, упадае ў Сьвіслач на паўднёвым захадзе ад вёскі Ярмолічаў.

Даліна ў вытоку выразная. Абалона пераважна двухбаковая, яе шырыня 0,3—1,5 км, асобныя дзялянкі забалочаныя. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Яго шырыня ў межань 5—6 м. Каля вёскі Духаўлянаў сажалка (плошча 0,31 км²). У абалоне мэліярацыйныя каналы<ref>Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 92<./ref>.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1