Вера Шчаглова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ве́ра Васі́льеўна Шчагло́ва (29 жніўня 1922, сяло Тахта, Краснагвардзейскі раён Стаўрапольскага краю) — беларускі палеантоляг, археазаоляг. Кандыдат біялягічных навук (1950).

У 1944 скончыла Ташкенцкі ўнівэрсытэт. Працавала на катэдры геалёгіі БДУ, у 19571966 старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту геалягічных навук, у 19731978 Інстытуту гісторыі АН БССР.

Вывучала касьцяныя рэшткі дзікіх і свойскіх жывёлаў з раскопак больш як 60 археалягічных помнікаў каменнага, жалезнага і сярэдніх вякоў на тэрыторыі Беларусі. Вызначэньне больш за 100 тыс. узораў і іх статыстычная апрацоўка выкарыстаныя археолягамі пры характарыстыцы гаспадарчай дзейнасьці насельніцтва Беларусі ў розныя эпохі. Аўтар больш чым 30 навуковых працаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.