Вершазнаўства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вершазна́ўства — разьдзел паэтыкі, што вывучае верш як пэўную эстэтычную сыстэму, яго гісторыю і тэорыю. Вершазнаўства вывучае гукавы склад вершаў , паэтычны сынтаксіс.

Разьдзелы вершазнаўства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя беларускага вершазнаўства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першым беларускім вершазнаўцам быў Л. Зізані, які падаў кароткі курс тэорыі антычнага (мэтрычнага) верша, даў тлумачэньне некаторых вершазнаўчых паняцьцяў (стапа, мэтар, памер, рыфма). Асобныя палажэньні Л. Зізанія разьвіў М. Сматрыцкі, які зрабіў спробу ўвесьці ў старабеларускую і ва ўсю ўсходнеславянскую паэзію антычную сыстэму вершаваньня. Выдатным вершазнаўцам сярэдневяковай Беларусі зьяўляўся М. Сарбеўскі. Асобныя вершазнаўчыя назіраньні ёсьць у працах С. Полацкага, Я. Чачота, І. Насовіча, Я. Карскага. Значны ўклад у беларускае вершазнаўства ўнёс М. Багдановіч сваім нарысам пра санэт, дасьледаваньнем рытмікі і фонікі верша Т. Шаўчэнкі, развагамі пра суадносіны рытму і мэтра і інш. Беларускае савецкае вершазнаўства распачалося працамі А. Вазьнясенскага, Я. Барычэўскага, У. Дубоўкі. Найбольш інтэнсіўна гісторыя і тэорыя беларускага верша распрацоўваюцца ў пасьляваенны час. Вучоныя дасьледуюць рытміку і мэтрыку як літаратурнага верша, так і фальклёрнага.

Глядзі таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Грынчык, М. М. Шляхі беларускага вершаскладання / М. М. Грынчык. – Мінск, 1973.
  • Рагойша, В. П. Гутаркі пра верш: Метрыка. Рытміка. Фоніка / В. П. Рагойша. – Мінск, 1979.
  • Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
  • Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
  • Ралько, І. Д. Беларускі верш: старонкі гісторыі і тэорыі / І. Д. Ралько. – Мінск, 1969.
  • Ралько, І. Д. Вершаскладанне: даследаванні і матэрыялы / І. Д. Ралько. – Мінск, 1977.
  • Ралько, І. Д. Верш і мова (Праблемы тэорыі і гісторыі беларускага верша) / І. Д. Ралько. – Мінск, 1986.