Весялоўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Весялоўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Барысаўскі
Статус сельсавет
Адміністрацыйны цэнтар Весялова
Дата ўтварэньня 16 студзеня 1969
Насельніцтва
  • 1947 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Паштовыя індэксы 222132
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Весяло́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Весялова.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

16 студзеня 1969 году створаны ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці.

8 лютага 2010 году сельсавету перададзены ўсе сельскія населеныя пункты — Востраў, Вярховіна, Дубовы Лог, Ельніца, Загор’е, Крацэвічы, Мсьценьне, Нежыцы, Рагатка, Хаўхоліца, Яблачына — скасаванага Хаўхоліцкага сельсавету[1].

Колішнія населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад сельсавету таксама ўваходзілі няісныя цяпер населеныя пункты: Забелы, Загазінка, Карнееўка, Карчаватка, Прытыка, Сьценькі Разіна, пасёлак крухмальнага заводу Весялова[2], вёскі Антосіна, Забор’е, Загасьцінец, Зазімнік, Замчышча, Заніўкі, Зарынец, Зімнік, Ісьцьмужніц, Мурожнае, Стругі, маёнтак Касьцюкі.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі сельсавету знаходзіцца Мэмарыяльны комплекс на Брылёўскім поле, які прысьвечан падзеям вайны 1812 году і пераправе Напалеона праз Бярэзіну. Штовосень праводзяцца гістарычныя рэканструкцыі.

У 2000 годзе на тым жа месцы археолягі знайшлі адзін з найбольш адметных манэтна-рэчавых скарбаў эпохі вікінгаў на тэрыторыі Беларусі.

Помнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік францускім воінам, якія загінулі на Брылёўскім поле падчас пераправы празь Бярэзіну 14-17 лістапада 1812-га году і магіла невядомага францускага жаўнера (пачатак 2000-х) Манумэнт у гонар 150-годзьдзя бітвы пры Бярэзіне (1962 год) Помнік расейскім салдатам, якія загінулі ў вайне 1812-га году. (пач. ХІХ ст.; рэканструкцыя ХХ ст.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рашэньне Менскага абласнога савету дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб зьмене адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Менскай вобласьці» (рас.)
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.: Маст.: Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 20. — ISBN 985-11-0077-3

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]