Ветразь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
A square-rigged sail

Ветразь (старабел.: парус, парѹс (пароус), таксама жакгель[1] (жагель)[2]) — любы тып паверхні, прызначаны для стварэньня паветранага патоку шляхам зьмяшчэньня ў абдуваным ветрам месцы ў вэртыкальным становішчы. Звычайна ўжываюцца ў мараходзтве.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Yacht sails seen from the deck

Чоўны і караблі, што будаваліся каля 10 000 гадоў да н. э., былі або сплыўнымі плытамі, або выдзяўбанымі. Першыя папірусныя чаротавыя чоўны сустракаюцца ў эгіпцянаў каля 4-га тысячагодзьдзя да н.э. Грэкі і фінікійцы пачалі гандляваць на караблях прыкладна каля 1200 году да н.э. Арабы ўжывалі чоўны у 2-м тысячагодзьдзі да н.э. і зарганізавалі гандлёвыя шляхі вакол Пэрсыдзкай затокі. Кітайцы мелі чоўны ў 3-м тысячагодзьдзі да н.э., а ў Віетнаме і дагэтуль сустракаюцца традыцыйныя драўляныя чоўны.

Выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ветразі пераважна ўжываюцца ветразьнікамі і шлюпкамі для стварэньня паступальнага руху па вадзе. У камэрцыйных мэтах ветразі былі замененыя іншымі спосабамі, такімі як рухавік унутранага спальваньня. Ветразі, тым ня меней, папулярныя на адпачынку.

Самы просты тып ветразьнікаў, яхта, звычайна мае sail-plan, або шлюп, з двума прадольнымі ветразямі: на носе (галоўны ветразь) і на карме (клівэр).

На некаторых чоўнах сустракаецца таксама сьпінакэр. Гэта звычайна рознакаляровы ветразь і можа быць як сымэтрычным[3], так і асымэтрычным[4].

Прадольныя ветразі могуць варочацца ў розных напрамкаў для забесьпячэньня руху наперад у выпадку зьмяненьня напрамку ветру ці павароту яхты. Сучасныя чоўны могуць рухацца да 30 градусаў у бок ад ветру.

Тыпы ветразёў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вага[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад 100 г/м² да 500 г/м² у залежнасьці ад надвор'я, да якога прызначаны.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Жакгель // Старабеларускі лексікон: Падручны перакладны слоўнік. — Менск: Беларускае выдавецтва Таварыства «Хата», 1997
  2. ^ Гіст. слоўнік бел. мовы, Т.24, С.18.
  3. ^ [1]
  4. ^ [2]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Rousmaniere, John, The Annapolis Book of Seamanship, Simon & Shuster, 1999
  • Chapman Book of Piloting (various contributors), Hearst Corporation, 1999
  • Herreshoff, Halsey (consulting editor), The Sailor’s Handbook, Little Brown and Company, 1983
  • Seidman, David, The Complete Sailor, International Marine, 1995
  • Jobson, Gary, Sailing Fundamentals, Simon & Shuster, 1987

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ветразьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў