The Wind in the Willows (песьня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вецер у вербах (песьня)»)

«Bread and Fishes» (па-беларуску: Хлябы́ і ры́бы), болей вядомая як «The Wind in the Willows» (бел. Ве́цер у ве́рбах) — песьня, складзеная брытанскім фолькавым музыкам Аланам Бэлам.

На пачатку 1960-х Алан стаў адным з музыкаў новаўтворанага фолк-гурту «Taverners» з Блэкпулу. Ён займаўся складаньнем для гурту песьняў, адной зь якіх стала «Хлябы і рыбы»[1]. У 2005 року складанка створаных Аланам Бэлам у розныя рокі песьняў была выдадзеная пад назваю «The Definitive Collection»[2].

Аўтар згадвае, што з усіх створаных ім песьняў гэтая далася лягчэй за ўсё: ідэя і мэлёдыя зьявілася ў яго аднойчы ў сераду, ён сеў і занатаваў тэкст і ноты. На ўсе праўкі спатрэбіліся дзьве гадзіны[3]. У наступны аўторак Алан Бэл выканаў гэтую песьню на сходзе альпінісцкага клюбу, і неўзабаве яе сталі выконваць іншыя выканаўцы.

Песьня займела такую папулярнасьць, што яе лічаць народнаю мэлёдыяй XVIII стагодзьдзя[4]. У прыватнасьці ірляндцы настойваюць, што яна называецца «Вецер у вербах» і зьяўляецца народнай ірляндзкай[3].

Тэкст песьні заснаваны на паданьні, што Ісус у дзяцінстве разам зь Язэпам і Марыяй наведаў Ангельшчыну[4].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Alan Bell Song Book : Alan Bell (анг.) Mally's Traditional Music Store Праверана 13 студзеня 2013 г.
  2. ^ Alan Bell, The Definitive Collection (Greentrax, 2005) (анг.) Rambles Праверана 13 студзеня 2013 г.
  3. ^ а б Dave Jones. Alan Bell // The Living Tradition. — В. 35. — № November/December '99.
  4. ^ а б Bread and Fishes (Wind in the Willows) (анг.) GodSongs.net Праверана 13 студзеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]