Войны рабоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Войны рабоўвойны, якія вялі рымляне ў Італіі і ў правінцыях супраць шматлікіх паўстаньняў рабоў у час распаду Рэспублікі.

Першая вайна рабоў (каля 136—132 да н. э.)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рабы былі ў старажытнасьці бяспраўнымі. Дзякуючы шматлікім заваяваньням, колькасьць рабоў у Рыме дасягнула значных памераў. Сырыец Эўнус вырашыў скарыстацца гэтым становішчам і зьяднаў вакол сябе рабоў на Сыцыліі. Першая вайна рабоў пачалася каля 136 году да н. э. у Эна на Сыцыліі і неўзабаве ахапіла ўвесь востраў. Пад кіраўніцтвам Эўнуса, які называў сябе кароль Антыёхас, і кілікірыйца Клеона рабы зьнішчылі чатырох рымскіх прэтораў (хутчэй за ўсё ў 136—135 гадах да н. э.), а потым у 134 і 133 гадах і двух консулаў. Дзякуючы гэтым посьпехам, колькасьць паўстанцаў хутка павялічылася да прыкладна 200 000 чалавек. У 132 годзе да н. э. консул Публіюс Рупіліюс Publius Rupilius захапіў Таўрамэніюм (сёньня Таарміна) і Эна, тым самым падавіўшы паўстаньне і скончыўшы Першую вайну рабоў. Каля 20 000 захопленых у палон рабоў былі расьпяты ці скінуты са скал.

Другая вайна рабоў (103—100 да н. э.)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Другая вайна рабоў пачалася таксама на Сыцыліі ў 103 годзе да н. э. Прычынай вайны стала нежаданьне штатгальтэра зьдзяйсьняць загад сэнату, згодна якому рабам давалася магчымасьць атрымліваць страчаную свабоду. Таксама і гэтая вайна пад кіраўніцтвам Трыфона і Атэніёна ахапіла шырокія масы рабоў. Вайна скончылася ў 100 годзе да н. э., калі пасьля шматлікіх значных параз рымскай арміі праконсул Публіюс Рупіліюс урэшце разьбіў войска паўстанцаў.

Трэцяя вайна рабоў альбо Паўстаньне Спартака (73—71 да н. э.)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трэцяя вайна рабоў, вядомая таксама пад назвамі Вайна глядыятараў альбо Паўстаньне Спартака, пачалася ў Італіі ў 73 годзе да н. э. і працягвалася да 71 году да н. э. Тракер Спартак трапіў у якасьці рымскага раба ў школу глядыятараў у Капуа, зь якой Спартак зьдзейсьніў пабег у 73 годзе да н. э. з прыблізна 70 аднадумцамі. Зьбегчы змаглі толькі 70 чалавек, таму што паўстаньне было паслаблена нечаканай здрадай. На вулькане Везувій Спартак нагалаву разьбіў войска аднаго зь легатаў прэтора Варынія, зьнішчыў войскі двух іншых легатаў, а пасьля гэтага і войска самаго прэтора. Дзякуючы далучэньню да арміі ўсё новых і новых беглых рабоў, у войску Спартака хутка зьядналіся больш чым 100 000 чалавек. З гэтай арміяй Спартак рушыў у 72 годзе да н. э. у паўднёвым напрамку, каб перавесьці сваіх паплечнікаў праз Альпы ў Галіцыю альбо Тракію.

Спартак нанёс вялікую паразу двум консулам году, — Гнаю Лентулу Gnaeus Lentulus і Гелію Gellius і таксама разьбіў праконсула Гая Касія пры Муціна. Дзякуючы шматлікім ваенным посьпехам сярод паўстанцаў прабудзілася жажда здабычы і Спартак быў прымушаны павярнуць сваю армію на поўдзень, замест таго, каб перайсьці на другі выратавальны бок Альпаў.

У 71 годзе да н. э. Рым аддаў загад прэтору Ліцынію Красу на зьнішчэньне войска Спартака. Крас здолеў адрэзаць войска паўстанцаў на крайнім поўдні Італіі. Спартак здолеў прарвацца праз варожую блякаду, але пры гэтым ён згубіў частку сваёй арміі, якая аддзялілася ад асноўнай часткі і была зьнішчана Красам. Паплечнікі прымусілі Спартака да бітвы ў Луканіі, дзе яго армія была канчаткова разьбіта. У бітве загінула каля 60 000 рабоў, 6000 захопленых у палон расьпялі ўздоўж Вія Апія Via Appia паміж Капуа і Рымам. Неўзабаве вярнуўся з гішпанскага паходу Пампей і зьнішчыў астатнія дробныя часткі арміі рабоў-паўстанцаў.