Войстам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Войстам (вёска)»)
Войстам
лац. Vojstam
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Смаргонскі
Сельсавет: Вішнеўскі
Вышыня: 160—170 м н. у. м.
Насельніцтва: 238 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1592
Паштовы індэкс: 211807
СААТА: 4256808029
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°34′26″ пн. ш. 26°37′18″ у. д. / 54.57389° пн. ш. 26.62167° у. д. / 54.57389; 26.62167Каардынаты: 54°34′26″ пн. ш. 26°37′18″ у. д. / 54.57389° пн. ш. 26.62167° у. д. / 54.57389; 26.62167
Войстам на мапе Беларусі ±
Войстам
Войстам
Войстам
Войстам
Войстам
Войстам
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Во́йстам[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Нарачанкі. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 238 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад Смаргоні.

Войстам — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Войстам (пад назвай Ушакова) датуецца 1460 годам, калі Вайдыла і Ядалговічы заснавалі тут касьцёл. Пачынаючы з XVI ст. паселішча ўпамінаецца пад сучаснай назвай. У розныя часы Войстам знаходзіўся ў валоданьні Зяновічаў, Радзівілаў, Пшазьдзецкіх, Талвошавічаў, Буцьвіловічаў, Рачыевічаў, Яновічаў, Зяновічаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.

На мапе Тамаша Макоўскага 1613 году Войстам значыцца як мястэчка. Паводле прывілея караля і вялікага князя Міхала Вішнявецкага ад 1672 году, тут пачалі праводзіцца кірмашы. У XVIII ст. маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Храпавіцкіх, Бужынскіх.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праект касьцёла, 1921 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Войстам апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Ашмянскага, з 1842 году Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні. У пачатку XIX ст. мястэчка перайшло да Пшазьдзецкіх. У 1860 годзе тут адкрылася земская народная вучэльня. На 1886 год у Войстаме было 17 двароў, дзейнічалі касьцёл і царква, працавалі валасная ўправа, пошта і вінная крама, штогод праводзілася два кірмашы. Да мястэчка належала каля 360 дзесяцінаў зямлі, побач існавалі аднайменныя фальварак, які належаў касьцёлу, і фэрма, уласнасьць Шпэрлінга. На 1906 год у земскай народнай вучэльні налічвалася 117 вучняў (зь іх 18 дзяўчынак)[2].

Стары касьцёл, каля 1900 г.

За часамі Першай сусьветнай вайны у лютым 1918 году Войстам занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Войстам абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Войстамскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[3]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР[4]. У 1920 годзе Войстам апынуўся ў Сярэдняй Літве, з 1922 году — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Сьвянцянскім павеце Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Войстам увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 112 двароў, на 1992 год — 118, на 1996 год — 114, на 1 студзеня 2004 году — 106 двароў. У 2000-я гады Войстам атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку». 31 траўня 2016 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Войстамскага сельсавету[5] вёску перадалі ў Вішнеўскі сельсавет.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 189 чал. у мястэчку Войстаме, 7 чал. у фальварку Войстаме і 8 чал. на фэрме Войстаме; 1893 год — 189 чал.[6]
  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 306 чал.[7]; 1992 год — 346 чал.[8]; 1996 год — 255 чал.[9]
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 238 чал.[2]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Войстаме працуюць сярэдняя школа, лякарня сястрынскага дагляду, мэдычная амбуляторыя, бібліятэка, сельскі дом культуры, пошта.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сялянска-фэрмэрская гаспадарка «Войстам». Працуюць 2 крамы, аддзяленьне АСБ «Беларусбанк»[2].

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мае рэгулярнае аўтобуснае злучэньне з Смаргоньню. За некалькі кілямэтраў ад Войстама праходзіць рэспубліканская аўтамабільная дарога Р63.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае краязнаўчы музэй Войстамскай сярэдняй школы — экспазыцыі прысьвячаюцца гісторыі вёскі, пэрыяду Другой сусьветнай вайны.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ а б в Дулеба Г. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смаргонскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004. С. 609.
  3. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. ^ РЕШЕНИЕ ГРОДНЕНСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ 31 мая 2016 г. № 143 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Сморгонского района Гродненской области
  6. ^ Łopaciński A. Wojstom // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 761.
  7. ^ Шаблюк В. Войстам // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 349.
  8. ^ Шаблюк В. Войстам // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 348.
  9. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 257.
  10. ^ Звяруга Я. Помнікі археалогіі Смаргоншчыны // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смаргонскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004. С. 36—37.
  11. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смаргонскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004. С. 572.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]