Волка (прыток Заходняй Бярэзіны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Волка
Агульныя зьвесткі
Выток каля х. Рудня
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Іўеўскі раён і Валожынскі раён
Даўжыня 36 км
Плошча басэйну 391 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Во́лка — рака ў Менскай і Гарадзенскай абласьцях Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Нёману). Даўжыня 36 км. Плошча вадазбору 391 км². Выдатак вады ў вусьці 2,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад хутару Рудня Валожынскага раёну, упадае ў Бярэзіну за 7 км ніжэй за вёску Бакшты. Цячэ Налібоцкай пушчай.

Даліна невыразная. Абалона вузкая, забалочаная, пад лесам і хмызьняком; шырыня 10—15 м, у сярэдняй і нізкай плыні да 200 м. Рэчышча зьвілістае, разгалінаванае ў сярэдняй плыні, на працягу 5 км ад вытоку каналізаванае; шырыня ў межань у вярхоўі 1—3 м, ніжэй 3—8 м. Берагі стромкія, абрывістыя, невысокія[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 102

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 102