Вольга Нарушэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вольга Нарушэвіч
Дата нараджэньня 1924
Месца нараджэньня
Дата сьмерці невядома
Месца сьмерці
Месца вучобы

Во́льга Нарушэ́віч (дзявочае Воўк-Левановіч; нар. ў 1924, м. Мядзьведзічы, цяпер Ляхавіцкі раён) — актыўная дзяячка беларускага руху ў Аўстраліі. З роду Воўк-Левановічаў, сястра Аўгіньні Каранеўскай.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучалася ў Віленскай беларускай гімназіі, Баранавіцкай мэдычнай школе, на эміграцыі студыявала фармацэўтыку ў Лювэнскім унівэрсытэце (Бэльгія). У 1952 годзе сьледам за бацькамі пераехала ў Аўстралію. У Сыднэі пабралася шлюбам з інжынэрам Станіславам Нарушэвічам. Нарадзіла сына. Разам з мужам далучылася да беларускай грамады Сыднэю. Сяброўка Беларускага Культурна-Грамадзкага Клюбу. Дапамагала ў падрыхтоўцы нацыянальных выставаў. Доўгачасовы ахвярадаўца на беларускія эміграцыйныя выданьні й розныя грамадзкія ініцыятывы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2004.