Вольга Раманаўна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вольга Раманаўна
Вольга Раманаўна на гербе вёскі Ляхчыцы
Княгіня Валынская
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася невядома,
Памерла пасьля 1289, згодна з паданьнем — урочышча Княжая Гара (Ляхчыцы)
Пахаваная згодна з паданьнем — урочышча Княжая Гара (Ляхчыцы)
Нашчадкі Ізяслава
Сужэнец Уладзімер-Іван Васількавіч
Бацька Раман Міхайлавіч Бранскі
Маці Анна

Во́льга Рама́наўна (? — пасьля 1289) — княгіня Ўладзімера-Валынская, жонка Ўладзімера Васількавіча.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Княгіня Вольга Раманаўна вядомая па завяшчаньні мужа Уладзімера Васількавіча.

У 1287 галіцка-валынскія князі пайшлі ў паход на Польшчу. Князь Уладзімер Васількавіч, цяжка хворы, паслаў замест сябе ваяводу, а сам застаўся ў Камянцы. Ня маючы нашчадкаў, Уладзімер завяшчаў «зямлю сваю ўсю і горада» Луцкаму князю Мсьціславу Данілавічу. Захаваліся, верагодна, ня цалкам, у летапісным тэксьце, дзьве граматы Ўладзімера, якія зьяўляюцца найстаражытным узорам княжых духоўных. Асобна была напісаная грамата, у якой жонцы Ўладзімера Вользе Раманаўне быў адпісаны горад Кобрынь і сяло Гарадзел (Гарадзец). Акрамя таго, у грамаце князь запісаў: «…а княгіня мая оже восхочет ў чернич поити поидеть, Аже ня восхочет ити, а како ёй любо мне не воставши глядзети, што, хто мае чынить по моим жывоте» [1]. Да таго ж князь вымусіў пераемніка цалаваць крыж, што ён не аддасьць прыёмную дачку Ізяславу супраць яе волі замуж, а толькі так, як захоча Вольга.

10 сьнежня 1288 г. Уладзімер Васількавіч памёр. Вольга Раманаўна на пахаваньні мужа была з Ізяславай і зь сястрой свайго мужа манашкай Аленай. Апошні раз у Іпацьеўскім летапісе Вольга згадваецца ў сакавіку 1289 году[1].

Некаторыя дасьледчыкі, абапіраючыся на асаблівасьці напісаньня часткі Іпацьеўскім летапісе, якая атрымала назву «Аповесьці пра Ўладзімера Васількавіча», лічаць яе аўтарам Вольгу Раманаўну. У гэтай частцы летапісу прысутнічае і надмернасьць уласных пачуцьцяў у апісаньні Уладзіміра Васількавіча, бліжэйшая прамая аналёгія якой панегірык князю Васільку Растоўскага, створаны роднай цёткай Вольгі Раманаўны. Апісаньне сытуацыяў, у якіх былі толькі князь Уладзімер Васількавіч і княгіня Вольга Раманаўна, а таксама падрабязнае апісаньне як вясельля князя Уладзіміра Васількавіча, так жа і яго пахаваньня.

Магчымым пацьвярджэньнем пераезду Вольгі Раманаўны ў Кобрын можа зьяўляцца той факт, што апошнія радкі летапісу пісаліся як бы па-за межамі Ўладзімера-Валынскага. Запісы аб сьмерці Пінскага і Сьцяпанскага князёў гучаць як данесеныя здалёку весьці, а трапіць у кодэкс княгіні Вольгі яны змаглі менавіта таму, што Сьцяпанскае і Пінскае княства разьмешчаны недалёка ад Кобрына.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыж на Княжай Гары

Паводле легенды яе магіла знаходзіцца ва ўрочышчы Княжая гара каля вёскі Ляхчыцы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б ПСРЛ. Т. 2. Іпацьеўскі летапіс. М.: АН СССР, 1952. С. 904—905.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]