Волька (гміна Чыжы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Волька
польск. Wólka
Волька
Мясцовая назва: Vôlka
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Чыжы
Насельніцтва: 49 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-207
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°49′5″ пн. ш. 23°30′27″ у. д. / 52.81806° пн. ш. 23.5075° у. д. / 52.81806; 23.5075Каардынаты: 52°49′5″ пн. ш. 23°30′27″ у. д. / 52.81806° пн. ш. 23.5075° у. д. / 52.81806; 23.5075
Волька на мапе Польшчы
Волька
Волька
Волька
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Волька (па-польску: Wólka, па-падляску: Vôlka[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.

Крыжы ў вёсцы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Антонія Пячорскага ў Курашэве[3]). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьв. Біскупа Станіслава ў Нарві[4]).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У міжваенны пэрыяд Волька прыналежала да гміны Ласінка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 32 жыхароў (3 палякаў-каталікоў і 29 праваслаўных беларусаў)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Волька была далучаная да гміны Чыжы.

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 17 траўня 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Vôlka svoja.org Праверана 17 траўня 2015 г.
  3. ^ Cerkiew św. Antoniego Pieczerskiego w Kuraszewie. Фэйсбук. (пол.) Праверана 17 траўня 2015 г.
  4. ^ NAREW - Parafia Wniebowzięcia NMP i św. Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 14 траўня 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 17 траўня 2015 г.