Вольнае Глыбокае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Вольнае Глыбокае»
Тып штотыднёвая
Фармат А3
Уладальнік Прыватнае інфармацыйна-рэклямнае ўнітарнае прадпрыемства «Дарога на Вільню плюс»
Выдавец Прыватнае інфармацыйна-рэклямнае ўнітарнае прадпрыемства «Дарога на Вільню плюс»
Галоўны рэдактар Уладзімер Скрабатун
Заснаваная 24 сьнежня 1994 (29 гадоў таму)
Закрытая 1 студзеня 2021 (2021-01-01T01)
Палітыка грамадзка-палітычнае выданьне
Мова беларуская, расейская
Штаб-кватэра Глыбокае (Беларусь)
Наклад 1900 (жнівень 2015)
ISSN 0233-433X
Афіцыйны сайт vglybokaye.by

«Во́льнае Глыбо́кае» — беларуская штотыднёвая газэта, выходзіць з 1994 году ў Глыбокім, цяпер выходзіць шточацьвер[1]. Мова выданьня беларуская й расейская. Асьвятляе сучаснае жыцьцё мясцовае супольнасьці, гісторыю Глыбоччыны і рэгіёну. Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмэдыі(be)“».

Рэдактар Уладзімер Скрабатун з выпускам газэты за 7 жніўня 2015 году

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаткова выданьне зарэгістраванае як орган Глыбоцкае суполкі БНФ. З 1999 году заснавальнік, выдавец і галоўны рэдактар — Уладзімер Скрабатун. Распаўсюджваецца альтэрнатыўнымі шляхамі, па-за афіцыйнаю падпіскаю.[2] Рэдакцыя неаднаразоўва зазнавала перасьлед з боку ўладаў. Гэтак, перад выбарамі 2006 году выданьне пазбавілі права распаўсюджвацца праз афіцыйную падпіску. Менавіта ў часе выбарчае кампаніі 2006 году газэта дасягнула максымальнага накладу — 5000 асобнікаў.

З 2021 году газэта спыніла свой выхад, бо перастала акупацца, калі наклад склаў 900 асобнікаў. Апошні яе нумар выйшаў на каталіцкае Раство ў 2020 годзе[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]