Вольны порт Рыга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэрмінал рыскага порту

Вольны порт Рыга[1] (па-ангельску: Freeport of Riga, па-латыску: Rīgas brīvosta) — марскі порт на рацэ Дзьвіне, які знаходзіцца ў сталіцы Латвіі, Рызе. Працуе круглы год.

Порт знаходзіцца на дзьвюх берагах ракі на працягу каля 15 км. Агульная плошча — 6348 га, зь чаго суша займае 1 962 га. Партовае ўзьбярэжжа мае агульную працягласьць 18,2 км. Акрамя таго, порт мае склады з плошчай 370 979 м², лядоўні ўмяшчальнасьцю  25 500 тон і рэзэрвуары для вадкіх прадуктаў аб’ёмам 665 063 м³.

У порце перагружаюць у асноўным вугаль, вадкае паліва, драўніну і кантэйнэры. У 2014 годзе было перагружана 41,4 млн тонаў грузаў, найбольшы паказчык сярод партоў Прыбалтыкі. У тым самым годзе праз порт прайшло 3797 караблёў.

Порт у Рызе абслугоўвае таксама рэгулярныя паромны са Стакгольмам і Травэмюндэ/Любэкам, якія ажыцьцяўляюцца Tallink[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]