Вольта (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера Вольта

Вольта — найбуйнейшае па плошчы (каля 8,5 тыс. км ²) вадасховішча ў сьвеце.

У 1961—1965 гадах каля гораду Акасомба (Гана) у сутоцы рэк Чорная Вольта і Белая Вольта ў вузкай цясьніне была пабудавана ГЭС. У выніку, пасьля запаўненьня вадасховішча займае 3,6% плошчы Ганы. Пры запаўненьні тэрыторыі вадой было выселена каля 78 тыс. чалавек. Адначасова ГЭС забясьпечвае большую частку краіны электраэнэргіяй.

Ніжэй за ГЭС разьмешчана Вольта, што цячэ ў Атлянтычны акіян.

На ўтвораным вадасховішчы шырока разьвіта рыбалоўства і суднаходзтва. Поўнач возера знаходзіцца ў зоне саваны, поўдзень — у зоне трапічных лясоў.

Даўжыня вадасховішча з поўначы на поўдзень — каля 400 км, берагавой лініі — больш за 7 тыс. км, узьбярэжжы парэзаныя, на возеры знаходзіцца мноства невялікіх выспаў. Аб’ём вадасховішча складае каля 148 км³, сярэдняя глыбіня 18 м, максымальная — 80 м.