Вострая рэсьпіраторная інфэкцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Вострая рэсьпіраторная інфэкцыя (ВРІ) — заражэньне вірусам (адэнавірус, грып, парагрып і рэсьпіраторна-сэнтыцыяльны) і бактэрыяй (пнэўмакок, стафілякок і стрэптакок) паветрана-кропельным шляхам (кашаль і чых).

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заражэньне прадухіляецца праз пазьбяганьне набліжэньня на адлегласьць мэтру да людзей з гарачкай і кашлем, уніканьне дотыкаў да рота і носа, пазьбяганьне шматлюдных месцаў, штодзённае шматразовае мыцьцё рук вадой з мылам, штодзённае праветрываньне жылых памяшканьняў, выкарыстаньне масак пры стасунках з хворымі, працяглы начны сон, устойлівы расклад прыёму багатай на вітаміны ежы і штодзённае разьмінаньне.

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заражэньню спрыяе набліжэньне да хворых на адлегласьць мэтру і дотык да брудных паверхняў.

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба выяўляецца праз высокую тэмпэратуру, чханьне, кашаль, насмарк, дрыжыкі і боль у цягліцах[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Супраць грыпу // Зьвязда : Газэта. — 4 лістапада 2009. — № 209 (26567). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]