Востраў Візэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Востраў Візэ
Востраў Візэ

Візэ, Зямля Візэ (па-расейску: Остров Визе, Земля Визе) — расейскі востраў плошчай 288 км², разьмешчаны ў паўночнай частцы Карскага мора. Рэльеф вострава раўнінны зь невялікімі ўзгоркамі, максымальная вышыня 22 м над узроўнем мора. Геалягічна Зямля Візэ складзеная глінай і марскім пяском. Клімат вострава суровы, тэмпэратура самых цёплых месяцаў ледзь перавышае нулявую адзнаку. Востраў ўяўляе сабой арктычную пустыню, зрэдку пакрытую тундрай (у асноўным, ягель і лішайнікі). Мінімальная тэмпэратура за гады назіраньня складае −52,0 °С, сярэднегадавая колькасьць ападкаў — 242 мм, у асноўным у выглядзе сьнега.