Воўпенская ГЭС

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Воўпенская ГЭСмалая гідраэлектрастанцыя ў Гарадзенскай вобласьці, разьмешчаная на рацэ Рось. Вызначаная магутнасьць 500 кВт.

Воўпенская ГЭС працуе на абсталяваньні ўсталяваным у 1950-я гг. Да 1999 году эксплюатацыяй ГЭС займаліся супрацоўнікі мясцовых электрычных сетак, яны выконвалі дробныя рамонты, якія не патрабавалі спэцыяльных ведаў. Бягучыя і капітальныя рамонты абсталяваньня не рабіліся. Адсутнасьць тэхнічнай дакумэнтацыі і спэцыяльных ведаў, неведаньне правілаў эксплюатацыі гідраэнэргетычных збудаваньняў прычынілася да частковага размыву рысбермы на Воўпенскай ГЭС, бо пропуск паводкаў ажыцьцяўляўся толькі адным затворам з шасьці.