Вуктыл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вуктыл
рас. Вуктыл
Герб Вуктылу
Дата заснаваньня: 1964
Горад з: 1984
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Рэспубліка Комі
Раён: Вуктыльскі
Насельніцтва
колькасьць: 12 682 чал. (2010)[1]
этнічны склад: расейцы, комі-зыране
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 82146
Паштовы індэкс: 169570
Нумарны знак: 11, 111
Геаграфічныя каардынаты: 63°52′0″ пн. ш. 57°19′0″ у. д. / 63.86667° пн. ш. 57.31667° у. д. / 63.86667; 57.31667Каардынаты: 63°52′0″ пн. ш. 57°19′0″ у. д. / 63.86667° пн. ш. 57.31667° у. д. / 63.86667; 57.31667
Вуктыл на мапе Расеі
Вуктыл
Вуктыл
Вуктыл
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.vuktyl.com/

Вукты́л (рас. Вуктыл, комі-зыр. Вуктыл) — горад у муніцыпальным раёне Вуктыл рэспублікі Комі (Расея). Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам муніцыпальнага раёну. Горад разьмешчаны на правым беразе ракі Пячоры. Адлегласьць да сталіцы рэспублікі — Сыктыўкару — 530 км. Аўтадарогамі зьвязаны з Саснагорскам, Ухтой і празь іх зь Емвай і Сыктыўкарам. Таксама маюцца аўтадарогі да навакольных пасёлкаў (Падчэр’е, Кырта, Лунвож, Лемты, Саю і г. д.).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваны 10 красавіка 1968 году як пасёлак нафтавікоў пры Вуктыльскім газакандэнсатным радовішчы. У 1984 годзе атрымаў статус гораду. У савецкія часы насельніцтва стабільна павялічвалася й расло. З 1989 году насельніцтва памяншаецца.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад знаходзіцца на правым беразе Пячоры ў яе сярэднім цячэньні. Мясцовасьць характарызуецца навакольнымі гектарамі амаль некранутай гаспадарчай дзейнасьцю тайгі.

Аўтамабільным паведамленьнем горад зьвязаны з навакольнымі населенымі пунктамі. Непадалёк ад гораду знаходзіцца аэрапорт «Вуктыл», у горадзе ёсьць прыстань на рацэ Пячора.

Большасьць насельніцтва занятая ў нафтагазавай ды лясной прамысловасьці, працай на пячорскай прыстані.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У горадзе бярэ свой пачатак газаправод «Сияние Севера» (бел. Зьзяньне Поўначы). Газаправод даходзіць да мястэчка Таржку, што ў Цьвярской вобласьці.

Прырода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На паўночны ўсход ад гораду знаходзіцца найбуйнейшы нацыянальны парк Расеі Югыд Ва, які зьяўляецца часткай аб’екту Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО «Некранутыя лясы Комі(en)».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]