Вуліца Млондзкая (Варшава)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўночная частка вуліцы

Вуліца Млондзкая ў Варшаве (па-польску: Ulica Mlądzka) — лякальная дарога ў варшаўскай Празе Поўдзень, даўжыня 590 м. Пачынаецца з крыжаваньня з вуліцай Бэлжэцкай як працяг вуліцы Лукіскай. Потым, накіроўваючыся на паўночны ўсход, перасякае вуліцы Лукоўская й Сулейкоўская. Ад усходу да яе даходзяць вуліцы Гдэцкая й Пустэльніцкая. Даходзіць да вуліцы Грахоўскай, але не злучаецца зь ёй. Нумерацыя дамоў пачынаецца з 3, заканчваецца 44. Пад адрасамі 3, 3a, 5a, 8, 10, 15, 20, 30, 32, 42 i 44 захаваліся будынкі часоў да Другой сусьветнай вайны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дом Юстыны Кутшык — адзін з самых старых дамоў на вуліцы Млондзкай

Вуліца Млондзкая гістарычна належыць да раёна Вітолін, аднак сёньня знаходзіцца ў межах раёна Грохаў. Запраэктавана на месцы былой мяжы паміж палямі падчас парцэляцыі сялянскіх маёнткаў, далучаных да Варшавы ў 1916 годзе. Пачаткова вуліца называлася Млонцкая (па-польску: Ulica Mlącka). Першым насельніцтвам былі людзі, якія прыехалі з ваколіц Варшавы, а таксама рамесьнікі, пісцы, гандляры з іншых раёнаў горада, якіх сюды прыцгнулі нізкія кошты зямлі й карысныя ўмовы крэдытаў. Першымі сталымі дамамі, якія зьявіліся пры вуліцы, былі, між іншым, дом купца Рамуальда Пякарскага пад нумарам 14 і дом Юстыны Кутшык пад нумарам 44. Аднымі з першых, а адначасова й выбітнейшых, жыхароў вуліцы былі браты Камінскія — вытворцы арганаў. Зыгмунт Камінскі меў пад нумарам 15 майстэрню трубак для арганаў. Месца для сваёй вытворчасьці ён абраў з-за таго, што тут не хапала будынкаў, для жыхароў якіх яна магла перашкаджаць. Другі брат Камінскі, які жыў пад нумарам 44, займаўся вытворчасьцю драўляных элементаў арганаў, зробленых з дапамогай разьбяроў. Браты Камінскія рабілі арганы перадусім для невялікіх касьцёлаў. Унесьлі вялікі ўклад ў выпраўленьне й абмен пашкоджаных арганаў у часе Другой сусьветнай вайны і ў пасьляваенным пэрыядзе.

Назва вуліцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва вуліцы паходзіць ад былой вёскі ў ваколіцах Варшавы, якая называлася Млондз, цяпер гэта раён гораду Отвацк.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Na krańcach Witolina. W: Jerzy Kasprzycki: Korzenie miasta — Warszawskie Pożegnania. Wyd. I. T. III: Praga. Warszawa: Wydawnictwo VEDA, 2004, ss. 274—275. ISBN 83-85584-52-8.