Вуліца Першамайская (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°54′02″ пн. ш. 27°34′29″ у. д. / 53.900495° пн. ш. 27.574646° у. д. / 53.900495; 27.574646

Першамайская
вуліца
Від на пачатак Першамайскай вуліцы
з Чырвонаармейскай вуліцы
Агульная інфармацыя
Раёны гораду
Былыя назвы Вясёлая
Даўжыня 1200 м
Трамвайныя маршруты 1, 4, 7
Паштовыя індэксы 220030, 220034, 220088[1]
На мапе
Google · Яндекс
Вуліца Першамайская ў Вікісховішчы

Вуліца Першамайская — адна з найстарэйшых цэнтральных вуліцаў Менску. Знаходзіцца ў Ленінскім і Партызанскім раёнах і ідзе ад вуліцы Чырвонаармейскай цераз раку Сьвіслач да вуліцы Зьмітрака Бядулі. Даўжыня — 1,2 км. Перасякаецца з вуліцамі Пуліхава, Фрунзэ і Захарава. На вуліцы знаходзяцца Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь, УП «Менскі холадакамбінат № 1»[2], гаспадарчыя і прадуктовыя крамы. Да вуліцы прылягаюць парк імя Горкага, агароджаны сквэр паміж вуліцамі Чырвонаармейскай і Янкі Купалы і сквэр Сымона Балівара. Уваходзіць у лік найдаражэйшых жылых вуліцаў Менску[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На мапе Менску 1858 году вуліца была ўжо пазначаная і праходзіла па паўднёва-ўсходняй мяжы гораду.[4] Гістарычная назва вуліцы — Вясёлая.[5] Недалёка ад вуліцы знаходзіліся вайсковыя казармы, склады, шпіталь. Існуе меркаваньне, што сваю назву вуліца атрымала з-за вялікай колькасьці піцейных дамоў і вайскоўцаў, якія вясёла бавілі тут час з жанчынамі лёгкіх паводзінаў.[6]

Пасьля кастрычніцкага перавароту ў 1923 годзе[7] вуліца атрымала назву Першамайскай. У спадарожніку па Менску (1930 г.)[8] і на гарадзкой мапе 1934 году[9] вуліца ўжо пазначаная з новай назвай.

У час нацысцкае акупацыі Першамайская была сярод нешматлікіх вуліцаў, якія захавалі сваю назву.[10]

У сучаснай гарадзкой гісторыі вуліца найбольш гучна ўзгадвалася ў 1999 годзе, калі тут на перакрыжаваньні з вуліцай Пуліхава 17 кастрычніка адбылася жорсткая сутычка паміж удзельнікамі «Маршу свабоды» і міліцыяй,[11] а таксама ўвесну 2013 году, калі жыхары раёну дамагліся скасаваньня пляну будаўніцтва на набярэжнай Свіслачы ля скрыжаваньня з вуліцай Пуліхава шматфункцыянальнага культурна-забаўляльнага цэнтру «Park Avenue»[12].

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Забудова вуліцы незвычайная ў тым сэнсе, што дамы зь няцотнымі нумарамі разьмешчаныя толькі на другой палове вуліцы, на адлегласьці ў паўкілямэтру ад яе пачатку. Таксама цікавай асаблівасьцю вуліцы зьяўляецца тое, што незвычайна вялікая колькасьць будынкаў на ёй пабудаваныя ў гады, якія заканчваюцца на «8».[13]

   Па няцотным баку   
№ 3а   Дзіцячая кавярня «Вясёлка»  
№ 3
к. 1
  Крыты каток хакейнага клюбу «Юнацтва-Менск».[14]  
№ 3
к. 2
  Двухпавярховы адміністрацыйны будынак, у якім месьцяцца школа танцаў Юліі Шостак[15] і фітнэс-цэнтар «Зорны».[16]  
№ 5   Двухпавярховы адміністрацыйны будынак.  
№ 7   Чатырохпавярховы адміністрацыйны будынак, у якім месьціцца Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь.[17]  
№ 9   Чатырхпавярховы адміністрацыйны будынак, у якім месьціцца сталовая міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.  
№ 9а   Адміністрацыйны будынак міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.  
№ 11   Чатырохпавярховы шасьціпад’ездны 63-кватэрны жылы дом у форме літары «Г» на рагу з вуліцай Захарава. Дом мае падвойную нумэрацыю — вул. Захарава, 44.  
№ 13   Пяціпавярховы 61-кватэрны жылы дом. Дом мае падвойную нумэрацыю — вул. Захарава, 33. Пабудаваны ў 1960 годзе. Агульная плошча кватэраў — 3768 кв.м. У гэтым доме на працягу 20 гадоў жыў народны архітэктар СССР, акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР, старшыня Дзяржбуду БССР Ул. Кароль.[18]  
№ 15   Жылы дом.  
№ 17   Жылы дом. У ім месьціцца салён прыгажосьці «KIN Cosmetics».[19]  
   Па цотным баку   
№ 2   Двухпавярховы 9-кватэрны жылы і офісны дом. Агульная плошча — 1826 кв.м. Пабудаваны ў 1918 годзе. Мае падвойную нумэрацыю (Чырвонаармейская, 17), але пры азначэньні дому выкарыстоўваецца выключна адрас па вул. Першамайскай. У доме месьцяцца вясельны салён «Shreiner Design Studio»,[20] аптэка №2[21] і цэнтральны офіс ТАА «Інтэрафіцына плюс»,[22] салён-цырульня № 49 «Кумір» ААТ «Усход»,[23] і юнацкі клюб «Брыгантына» Ленінскага раёну Менску.[24]  
№ 4   Двухпавярховы 6-кватэрны жылы і офісны дом. Агульная плошча — 578 кв.м. Пабудаваны ў 1918 годзе. У доме месьцяцца гадзіньнікавая крама «Tissot»[25] і манікюрная студыя «Ружовая пантэра».[26]  
№ 6
і 6а
  Двухпавярховы 8-кватэрны жылы дом. Агульная плошча — 765 кв.м. Пабудаваны ў 1948 годзе.  
№ 8   Двухпавярховы 5-кватэрны жылы дом. Агульная плошча — 495 кв.м. Пабудаваны ў 1948 годзе.  
№ 8а   Трохпавярховы 6-кватэрны жылы дом. Агульная плошча — 270 кв.м. Пабудаваны ў 1948 годзе.  
№ 10   Двухпавярховы 6-кватэрны жылы дом. Агульная плошча — 424 кв.м. Пабудаваны ў 1948 годзе.  
№ 12   Чатырохпавярховы 35-кватэрны жылы і офісны Г-падобны дом. Агульная плошча — 3854 кв.м. Пабудаваны ў 1952 годзе. У доме месьцяцца стаматалягічная клініка «Эўрадэнт»,[27] аптэка № 19 ТАА «Іскамэд»,[28] майстэрня па пашыву адзеньня «Лакнэя»[29] і спартовая дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзэрву па вольнай і грэка-рымскай барацьбе.[30]  
№ 14   Чатырохпавярховы адміністрацыйны будынак. У доме месьцяцца Менскае абласное ўпраўленьне па наглядзе за рацыянальным выкарыстаньнем паліўна-энэргетычных рэсурсаў Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь,[31] аддзел №1 РУП «Менскае гарадзкое агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»,[32] аддзяленьне № 511/115 ААТ «Беларусбанк»,[33] грамадзкая арганізацыя «Беларускі саюз спартыўнага брыджу»,[34] кадравае агентцва «Рэшка»,[35] цэнтар павышэньня кваліфікацыі кіруючых працаўнікоў і адмыслоўцаў «БАМЭ-Экспэдытар»[36] і рэдакцыя часопісу «Компас экспэдытара і перавозчыка».[37]  
№ 18   Пяціпавярховы, Г-падобны з бакавымі крыламі, 39-кватэрны дом з жылымі і офіснымі памяшканьнямі. Агульная плошча кватэраў — 4872 кв.м. Дом мае падвойную нумэрацыю — вул. Пуліхава 1. Пабудаваны ў 1960 годзе. У будынку разьмяшчаюцца рэспубліканскі камітэт беларускага прафсаюзу працаўнікоў транспарту і дарожнай гаспадаркі,[38] Менскае гарадзкое кіраўніцтва рэспубліканскага цэнтру па аздараўленьні і санаторна-курортным лячэньні насельніцтва,[39] Менскае гарадзкое агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры,[40] прадпрыемства «Белвокнапласт»,[41] турыстычнае агенцтва «Дыліжанстур»,[42] страўня «Камяніца».[43] аптэка «Аналіз Плюс АН2».[44]  
№ 20   Пяціпавярховы 71-кватэрны жылы дом. Агульная плошча — 3132 кв.м. Пабудаваны ў 1958 годзе. У доме месьціцца вясельны салён «Флёр».[45]  
№ 20
к. 2
  Дзевяціпавярховы 100-кватэрны жылы дом. Агульная плошча — 7429 кв.м. Пабудаваны ў 1978 годзе. У доме месьціцца першая беларуская інтэрнет-кавярня «Network Systems».[46]  
№ 20
к. 3
  Дзевяціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 1979 годзе. У доме месьціцца Менская гарадзкая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.[47]  
№ 22
к. 1
  Пяціпавярховы 50-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1959 годзе. Агульная плошча — 2219 кв.м. У доме месьцяцца мэдычны цэнтар «Асмэдсэрвіс»[48] і абутковая крама «Прынцып».[49]  
№ 22
к. 2
  Трохпавярховы 26-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1950 годзе. Агульная плошча — 2479 кв.м. У доме месьціцца цырульня «Пятроўскі і К».[50]  
№ 22
к. 3
  Пяціпавярховы 63-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1961 годзе. Агульная плошча — 3004 кв.м.  
№ 24
к. 1
  Дзесяціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 1970 годзе. У доме месьціцца гаспадарчая крама «Зрабі сам».[51]  
№ 24
к. 2
  Адміністрацыйны будынак, у якім месьцяцца шматлікія офісы кампаній.  
№ 24
к. 3
  Трохпавярховы 39-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1927 годзе. Агульная плошча — 2645 кв.м.  
№ 26
к. 1
  Чатырохпавярховы двухпад’ездны 30-кватэрны жылы дом.  
№ 26
к. 2
  Двухпавярховы адміністрацыйны будынак. У ім месьціцца навукова-дасьледчы інстытут тэхнічнай аховы інфармацыі.[52]  
без
нумару
  Прамысловы будынак, у якім месьціцца маразільная камэра прадпрыемства УП «Менскі холадакамбінат № 1».[2]  
№ 28   Трохпавярховы адміністрацыйны будынак, у якім месьціцца адміністрацыя прадпрыемства УП «Менскі холадакамбінат № 1»[2] і крама «Пераможны 1».[53]  

Помнікі і мэмарыяльныя дошкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Далягляды вуліцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паштовыя аддзяленьні па вуліцы Першамайскай Белпошта Праверана 1 лістапада 2013 г.
  2. ^ а б в Менскі холадакамбінат № 1 (сайт прадпрыемства) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  3. ^ У Менску знайшлі самыя дарагія жылыя вуліцы telegraf.by Праверана 3 лістапада 2013 г.
  4. ^ Старая карта Менску —1858 г. karty.by Праверана 1 лістапада 2013 г.
  5. ^ Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя Беларускі калегіюм Праверана 16 жніўня 2013 г.
  6. ^ Менск пачатку 20 стагодзьдзя. Франты і «матылькі» начнога гораду. Tut.by Праверана 1 лістапада 2013 г.
  7. ^ «Вся Белоруссия». Адресно-справочная книга и календарь на 1923 г. «Белтрестпечать». Минск. 1923 г. C. 176.
  8. ^ Спадарожнік па Менску 1930 г. pravapis.org Праверана 16 жніўня 2013 г.
  9. ^ Плян Менску 1934 г. karty.by Праверана 14 жніўня 2012 г.
  10. ^ Мапа Менску (час акупацыі 1941-1944 г.) http://wwii-photos-maps.com Праверана 1 лістапада 2013 г.
  11. ^ Менск, вуліца Першамайская, 18. «Марш свабоды» 100 адрасоў Свабоды. Радыё Свабода (18 сьнежня 2009). Праверана 1 лістапада 2012 г.
  12. ^ .БелаПАН (7 траўня 2013) Жыхары вуліцы Пуліхава адстаялі набярэжную Сьвіслачы. Наша НіваПраверана 16 жніўня 2013 г.
  13. ^ 1918 г. — дамы 2 і 4; 1948 г. — дамы 6, 6а, 8, 8а, 10; 1958 г. — дом 20; 1978 г. — дом 20/2.
  14. ^ Дзяржаўная ўстанова фізычнае культуры і спорту «Хакейны клюб «Менск»» сайт установы Праверана 1 лістапада 2013 г.
  15. ^ Школа танцаў Юліі Шостак сайт школы Праверана 1 лістапада 2013 г.
  16. ^ Фітнэс-цэнтар «Зорны» сайт установы Праверана 1 лістапада 2013 г.
  17. ^ Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь Праверана 3 лістапада 2013 г.
  18. ^ Вуліца Захарава Твая сталіца — Менск Праверана 15 жніўня 2012 г.
  19. ^ Салён прыгажосьці «KIN Cosmetics» (старонка прадпрыемства) Праверана 3 лістапада 2013 г.
  20. ^ Вясельны салён «Design studio Yulii Shreiner» (сайт фірмы) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  21. ^ Аптэка №2 ТАА «Інтэрафіцына плюс» (старонка аптэчнай крамы) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  22. ^ ТАА «Інтэрафіцына плюс» (сайт кампаніі) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  23. ^ Салён-цырульня № 49 «Кумір», ААТ «Усход» (старонка цырульні) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  24. ^ Юнацкі клюб Ленінскага раёну Менску «Брыгантына» Праверана 1 лістапада 2013 г.
  25. ^ Прыватнае прадпрыемства «СвісТайм-Бел» (сайт фірмы) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  26. ^ Нэйл-студыя «Ружовая Пантэра» (сайт студыі) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  27. ^ Стаматалягічная клініка «Эўрадэнт» (сайт клінікі) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  28. ^ Аптэка N19 ААТ «Іскамэд» (старонка аптэкі) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  29. ^ ТАА атэлье «Лакнэя» (старонка прадпрыемства) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  30. ^ СДЮШАР па барацьбе (старонка арганізацыі) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  31. ^ Менскае абласное ўпраўленьне па наглядзе за рацыянальным выкарыстаньнем паліўна-энергетычных рэсурсаў (сайт установы) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  32. ^ Аддзел №1 РУП «Менскае гарадзкое агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» (старонка ўстановы) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  33. ^ ОАО «АСБ Беларусбанк», отделение № 511/116 (старонка ўстановы) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  34. ^ Беларускі саюз спартыўнага брыджу (старонка арганізацыі) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  35. ^ Агенцтва «Рэшка» (сайт агенцтва) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  36. ^ Цэнтар «БАМЭ-Экспэдытар» (сайт установы) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  37. ^ Часопіс «Компас экспедитора и перевозчика» (сайт установы) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  38. ^ Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюзу працаўнікоў транспарту і дарожнай гаспадаркі старонка ўстановы Праверана 3 лістапада 2013 г.
  39. ^ Менскае гарадзкое ўпраўленьне па аздараўленьні і санаторна-курортным лячэньні насельніцтва старонка ўстановы Праверана 3 лістапада 2013 г.
  40. ^ РУП «Менскае гарадзкое агенцтва па дзяржаўнай рэгистрацыі і зямельным кадастры» сайт установы Праверана 3 лістапада 2013 г.
  41. ^ УП Белокнапласт сайт кампаніі Праверана 3 лістапада 2013 г.
  42. ^ Турыстычнае прадпрыемства «Дыліжанстур» старонка кампаніі Праверана 3 лістапада 2013 г.
  43. ^ Страўня «Камяніца» старонка рэстарана Праверана 3 лістапада 2013 г.
  44. ^ Аптэка «Аналіз Плюс АН2» старонка аптэкі Праверана 3 лістапада 2013 г.
  45. ^ Вясельны салён «Флёр» старонка салёну Праверана 3 лістапада 2013 г.
  46. ^ Інтэрнет-кавярня: беларуская анталёгія Праверана 3 лістапада 2013 г.
  47. ^ Менская гарадзкая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Праверана 3 лістапада 2013 г.
  48. ^ Мэдычны цэнтар «Асмэдсэрвіс» (сайт цэнтру) Праверана 3 лістапада 2013 г.
  49. ^ Абутковая крама «Прынцып» (старонка крамы) Праверана 3 лістапада 2013 г.
  50. ^ Цырульня «Пятроўскі і К» (старонка цырульні) Праверана 3 лістапада 2013 г.
  51. ^ Крама «Зрабі сам» (сайт кампаніі) Праверана 3 лістапада 2013 г.
  52. ^ ДП «НДІ ТАІ» (сайт установы) Праверана 3 лістапада 2013 г.
  53. ^ Крама «Пераможны 1» (сайт прадпрыемства) Праверана 3 лістапада 2013 г.
  54. ^ Час пабудовы будынкаў, на якіх разьмешчаныя дошкі пазначаны як 1930-я гг., але гады, пазначаныя на інфармацыйных дошках на будынках, сьведчаць аб тым, што дамы (пачынаючы ад д. 6) былі пабудаваныя пасьля вайны

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]