Вуліца Эрнста Тэльмана (Горадня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вуліца Эрнста Тэльмана — вуліца ў цэнтральнай частцы Горадні. Названая ў гонар лідэра нямецкага камуністычнага руху Эрнста Тэльмана. Назва з 1940 году.

Даўжыня — 200 м. ад вуліцы Гараднічанскай да вуліцы Савецкай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старыя назвы — Гувэра (у гонар прэзыдэнта ЗША Гэрбэрта Гувэра, які ў 1920-х гадах аказаў дабрачынную дапамогу жыхарам Горадні).

Аб’екты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На вуліцы здымалася сцэна фільму «Белыя росы» (галоўны герой перахоплівае каляску з бутэлькамі).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.