Выганашчанскае (заказьнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гідралягічны заказьнік рэспубліканскага значэньня «Выганашчанскае»
Гідралягічны заказьнік рэспубліканскага значэньня «Выганашчанскае»
Плошча 43 тыс. га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 52°41′ пн. ш. 25°56′ у. д. / 52.683° пн. ш. 25.933° у. д. / 52.683; 25.933Каардынаты: 52°41′ пн. ш. 25°56′ у. д. / 52.683° пн. ш. 25.933° у. д. / 52.683; 25.933
Месцазнаходжаньне Берасьцейская вобласьць
Утварэньне пастанова СМ БССР ад 18.11.1968 № 7138
Гідралягічны заказьнік рэспубліканскага значэньня «Выганашчанскае» на мапе Беларусі
Гідралягічны заказьнік рэспубліканскага значэньня «Выганашчанскае»
Гідралягічны заказьнік рэспубліканскага значэньня «Выганашчанскае»
Гідралягічны заказьнік рэспубліканскага значэньня «Выганашчанскае»

Выганашча́нскае — ляндшафтны заказьнік рэспубліканскага значэньня ў Берасьцейскай вобласьці.

Заказьнік быў створаны як гідралягічны заказьнік у 1968 годзе[1] на мяжы Ганцавіцкага, Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў Пастановай СМ БССР ад 18.11.68 № 342 з мэтай захаваньня аднаго з буйнейшых леса-балотных масіваў Эўропы на галоўным эўрапейскім водападзеле рэк Балтыйскага і Чорнага мораў басэйнаў рэк Шчара і Ясельда.

Плошча заказьніка — 43 тыс. га, працягласьць з поўначы на поўдзень — 27 км, з захаду на ўсход — 46 км. У заказьнік уключаныя азёры Выганашчанскае і Бабровіцкае, а таксама прылеглая тэрыторыя, якая прадстаўляе сабою ў асноўным забалочаную раўніну. Каля 10 тысячаў гадоў таму на гэтым месцы знаходзілася вялізнае прыледавіковае возера плошчай каля 500 км².

На тэрыторыі заказьніка флёра прадстаўлена прыкладна 250 відамі расьлінаў, фаўна — 58 відамі сысуноў, 220 відамі птушак, 7 відамі рэптылій і 12 відамі земнаводных. Многія віды занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Азёры багаты рыбай.

Заказьнік «Выганашчанскае» — аб’ект экалягічнага турызму.[2] Частка Агінскага канала, пабудаванага ў 1767—1783 гг., знаходзіцца на тэрыторіі заказьніка.

Адміністрацыя заказьніка знаходзіцца ў горадзе Івацэвічы.[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння «Выганашчанскае»(недаступная спасылка)
  2. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. Мн. Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с.
  3. ^ Заказнікі Брэсцкай вобласці

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]