Выганіцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выганіцкі раён
Выгоничский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Бранскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Выганічы
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва (2009) 22 600
Плошча 1028 км²
Месцазнаходжаньне Выганіцкага раёну
Выганіцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48341
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вы́ганіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ўва ўсходняй частцы Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Выганічы.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча раёну — 1028 км². Асноўныя рэкі — Дзясна, Лоўча, Ражок, Крупец.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выганіцкі раён быў сфармаваны ў 1929 годзе на аснове Выганіцкай воласьці Бежыцкага павету, аднак ужо ў 1932 раён быў скасаваны, а ягоную тэрыторыю падзялілі паміж Бранскім, Почапскім і Трубчэўскім раёнамі. У 1939 годзе Выганіцкі раён быў адноўлены.

5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Выганіцкі раён. У 1963 годзе раён ізноў скасавалі, а аднавілі ў 1977 годзе.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 1 студзеня 2009 году насельніцтва раёну складала 22,6 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 83 сельскія населеныя пункты. Найбуйнейшыя сёлы раёну — Кокіна, Лопуш.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 1 мескае і 9 сельскіх паселішчаў:

Мескія паселішчы:

  1. Выганіцкае мескае паселішча

Сельскія паселішчы:

  1. Кокінскае сельскае паселішча
  2. Краснасельскае сельскае паселішча
  3. Лопускае сельскае паселішча
  4. Орменскае сельскае паселішча
  5. Скрабінскае сельскае паселішча
  6. Сасноўскае сельскае паселішча
  7. Утынскае сельскае паселішча
  8. Хмелеўскае сельскае паселішча
  9. Хутар-Борскае сельскае паселішча

Навука[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сяле Кокіна Выганіцкага раёну разьмяшчаецца Бранская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэшткі старажытных паселішчаў і гарадзішчаў уздоўж рэчак Дзясна і Рэўна.

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сяло Лопуш Выганіцкага раёну — радзіма паэта М. Грыбачова.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выганіцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў